![]() |
![]() |
Publication Place: Мінск
Publication Date: 1989
Publisher: Беларусь
Sizes: 160 с.
ISBN: 5-338-00295-7
Category: Culture
Book Collection: EEDC — the library of the East European Democratic Centre, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy)
Copy Numbers: EEDC — [3931]
Мастацтва беларускіх дэкаратараў, вытокі якога бяруць пачатак у глыбокай старажытнасці, прайшло вялі-кі шлях свайго развіцця. Яно цесна звязана са шматвяковай гісторыяй тэатра, з выяўленчым мастацтвам, а таксама з кіно і тэлебачаннем, што ўзніклі значна пазней. Дэкарацыйнае мастацтва Беларусі развівалася ў цеснай сувязі з рускім, украінскім і мастацтвам іншых народаў нашай краіны і свету. Будучы адным з кампанентаў тэатральнага прадстаўлення, мастацтва афармлення ўздзейнічае на гледача выяўленчымі сродкамі, да якіх належаць дэкарацыя, грым, касцюм, рэквізіт і г. д. Усё гэта складае зрокавы вобраз спектакля. Кіна- і тэледэкарацыя ўвабрала ў сябе дасягненні тэатра і паступова выпрацавала сваю асабістую мову выразнасці. Гэта — праўдзівасць і рэалістычная яснасць у адлюстраванні гістарычных падзей, дакладнасць у стварэнні касцюмаў, каларыстычная адпаведнасць у перадачы характару прадстаўлення. (фрагмент)
Catalog: EEDC