Publication Place: Мінск
Publication Date: 1990
Publisher: Беларусь
Sizes: 216 с.
ISBN: 5-338-00794-0
Category: Ecology; Tourism
Copyright © 1990 by Вячаслаў Алешка
Book Collection: EEDC — the library of the East European Democratic Centre, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy)
Copy Numbers: EEDC — [3827]
Велічны і загадкавы наш лес. Ён ніколі не бывае сумным, аднастайным, закрытым для дапытлівага позірку. Кожная сцежка, якая вядзе ў яго глыбіню, тоіць радасць пазнання і свежасць новых адкрыццяў. Лес цудоўны ў любую пару года. Вясной ён светлы ад радасці абуджэння і шматгалосага гоману птушак, летам насычаны водарам траў і спелых ягад, восенню агорнуты чырванню фарбаў і грыбнымі туманамі, зімой распісаны снежнымі ўзорамі і слядамі дзікіх звяроў. Давайце ж увойдзем у лес, як уваходзяць да сябра,— з чыстымі намерамі і адкрытай душой, пройдзем па знаёмых і глухіх лясных сцежках, схаваемся ў засідцы, цаслухаем, паназіраем, парадуемся сустрэчы з асцярожным зверам, дакранёмся да тайнаў жывой прыгажосці.
Catalog: EEDC