![]() |
![]() |
Publication Place: Мінск
Publication Date: 1981
Publisher: Выдавецтва Беларусь
Category: Culture; Tourism
Copyright © 1989 by Выдавецтва Беларусь
Book Collection: EEDC — the library of the East European Democratic Centre, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy)
Copy Numbers: EEDC — [3794]
Вы ўжо, напэўна, пагарталі старонкі альбома. Зірнулі на Мінск з вышыні, палюбаваліся яго шырокімі імклівымі праспектамі, новымі раёнамі, паркамі і скверамі, помнікамі далёкай і блізкай гісторыі. На світанні мой горад плыве ў ружаватай смузе, ажывае, становіцца людным — спяшаецца на заводы і будоўлі, у інстытуты і школы, у дзіцячыя сады і яслі. У поўдзень ён заклапочаны і дзелавы, напружаны і шматгалосы: мінчане працуюць, вынаходзяць, вучацца і будуюць, гасцінна сустракаюць і шчыра праводзяць жаданых гасцей і добрых людзей, што прыязджаюць да нас. Біяграфія Мінска — яскравая старонка гісторыі нашага народа, напісаная агнём і крывёю, светлым розумам і здатнымі рукамі папярэднікаў і сучаснікаў. (фрагмент)
Catalog: EEDC
Мінск — сталіца Рэспублікі Беларусь — адзін са старажытнейшых гарадоў з багатым гістарычным мінулым. У 1997 годзе споўнілася 930 гадоў з часу першага ўпамінання аб ім у «Аповесці мінулых часоў» як аб крэпасці По-лацкага княства ў сувязі з міжусобнай бітвай на Нямізеў 1067 годзе. Менск, Менеск — пад такой назвай упершыню ўпамінаецца ў летапісах горад, які меў зручнае геаграфічнае становішча, стаяў на скрыжаванні дарог з Захаду на Усход. ... More »