![]() |
![]() |
Publication Place: Мінск
Publication Date: 2018
Category: Belles-Lettres
Copyright © 2018 by Дзеяслоў; Copyright © 2018 by Алена Брава; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Supplementary Data: Падрыхтаванае на падставе: Брава Алена, Дзень забітых птушак. Фрагмент з рамана “Садомская яблыня”; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 4 (95) 2018; с. 5-28
«Няўжо ты кінула пісаць, Інга?» – акругляючы вочы, пыталася старая выкладчыца літаратуры. Якая адбыла ў свой гістарычны рай і вось наведала пекла турысткай, – магчыма, каб вастрэй адчуць кантраст паміж новай радзімай і мінулым ізгойствам. Што ж, лепшага месца для аскетычнай экскурсіі (медыцынская страхоўка, віза, пашпарт!), чым барак, дзе я пасялілася з сынам, ва ўсім гарадку не знайшлося б. Халупа мясцілася побач з міліцыяй і мела панадворак – упрыгажэннем яго былі лужынкі памыяў, якія ніколі не высыхалі; у мінімалістычны антураж утаропліваліся юныя стварэнні, пакідаючы аддзяленне з навюткімі пашпартамі ды ванільнымі надзеямі. Зрэшты, ванільныя надзеі па сваёй прыродзе такія, што да іх не прыстае ніякі пабочны пах. Хто-хто, а я дык ведаю. (фрагмент)
Belarusian Authors: Брава Алена
Catalog: Kamunikat.org
Вядро было цяжэннае, даверху напёртае сыраватымі клубнямі, і калі яна, з дзюймоўчыным сваім ростам, падымала яго, каб перадаць на борт грузавіка, у яе перад вачыма плылі аранжавыя плямы і шалёна калацілася сэрца, не надта здаровае ад нараджэння, але дзяўчына пра гэта не здагадвалася. Не давялося ёй пазнаёміцца ні са старэнькім кардыёграфам, ані з падобным да Мыйдадыра з кніжкі Чукоўскага рэнтген-апаратам – дасягненнямі аховы здароўя яе ... More »
Яна нават не спадзявалася, што Цімона пахаваюць на Першых афінскіх могілках, у той амаль музейнай раскошы, дзе яна любіла гуляць, разглядваючы надмагільныя помнікі. Хто ён такі, гэты аматар засоўваць стрыптызёркам у майткі даляры? Па тысячы за ноч, хваліўся, мог прасадзіць у барах Маямі. Ды і Дорыс задушылася б аплочваць пахаванне братка ў такім шыкоўным некропалі, бо, здаецца, сам д’ябал устанаўліваў кошты арэнды зямлі на афінскіх могі... More »
Старажытнагрэчаскае слова «алетэйя» («ісціна») літаральна азначае «адсутнасць забыцця». Страціўшы памяць, непазбежна губляеш ісціну, – да такой высновы прыходзіць гераіня аповесці Алены Брава «Дараванне» беларуска Ларыса Вашкевіч, вымушаная даглядаць у Германіі Ганса Краўза – цяжкахворага бацьку свайго мужа. Аднойчы Ларыса, чыя сям’я пацярпела ад фашызму ў гады акупацыі Беларусі, даведваецца пра тое, што Ганс у гэты час служыў у вермахц... More »
У першую кнігу прозы Алены Брава ўвайшлі аповесці "Каменданцкі час для ластавак", "Імя Ценю - Святло" і апавяданні. Алену Брава цікавяць псіхалагічныя і філасофскія аспекты асобы чалавека, узятага на злом. Яе героі ўвесь час аказваюцца ў лёсавызначальных сітуацыях або проста жывуць у палоне ўласных фантазій. Яны пакутуюць ад фальшу ды недасканаласці сучаснага жыцця, імкнуцца да адвечных каштоўнасцяў - Любові і Свабоды. More »