![]() |
![]() |
Publication Place: Мінск
Publication Date: 2018
Category: Belles-Lettres
Copyright © 2018 by Дзеяслоў; Copyright © 2018 by Янка Вольская; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Supplementary Data: Падрыхтаванае на падставе: Вольская Янка, “Вы жэ самі ўсё прэкрасна панімаеце”. Аповесць; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 2 (93) 2018; с. 113-143
У горадзе панавала зіма. Паветра, здавалася, звінела ад марозу, які застыў у ваконных шыбінах. Калі па вуліцы праязджаў трамвай, ад перанапружання з лініі электраперадачы выпраменьваліся іскры і разляталіся салютам. З трамвая выходзіла жанчына-кіроўца ў камізэльцы, акурат такой, якая бывае ў прыёмшчыкаў шклатары, у вялікіх рукавіцах, і вяртала “рогі” на месца. Трамвай ехаў далей, заінелае шкло пазвоньвала, з вуліцы праз праталіны, якія ствараліся цёплым дыханнем пасажыраў, былі бачныя пачырванелыя твары, а за імі, у праходзе, размаітыя футры, кажухі і паліто. Трамвай нёсся па горадзе, падхопліваючы на прыпынках чарговых спадарожных, якія ў чаканні яго хавалі ў плечы галовы, пераміналіся з нагі на нагу альбо свідравалі поглядамі замерзлыя рэйкі і нагадвалі птушак, што начапурылі пер’е, каб было цяплей. (фрагмент)
Catalog: Kamunikat.org