![]() |
![]() |
Publication Place: Мінск
Publication Date: 2005
Category: Belles-Lettres
Copyright © 2005 by Дзеяслоў; Copyright © 2005 by Усевалад Сьцебурака; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Supplementary Data: Падрыхтаванае на падставе: Сьцебурака Усевалад, Захаваньне параметраў. Аповеды; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 15/2005; с. 123-126
Зьвечару, па ледзь зялёных вільготных лагчынках, над непрыбраным з зімы сьмецьцем і леташняй лістотай, над кволымі голымі дрэўцамі, пачаў зьбірацца мяккі рэдзенькі туман. Шэрае неба нізка нахілілася над горадам, які яшчэ не пасьпеў запаліць сьвятло ліхтароў і вітрынаў і праз тое выглядаў асабліва сонным, нейкім па-дзіцячы разгубленым, як малое, што заблукала і ня ведае ці плакаць, ці шукаць матулю... Вырашае ўсё ж плакаць – пачынае імжэць дробны дожджык. Хуткі роўны ход і лагоднае пагойдваньне маршруткі ствараюць уражаньне знаходжаньня ў цягніку. Стома робіць непажаданым любы рух і ўжо за прыпынкі тры да патрэбнага зьяўляецца шкадаваньне, што давядзецца ўголас прасіць кіроўцу спыніцца. Пазяхаючы са сьціснутымі сківіцамі, каб не падымаць руку прыкрыць рот, спадзяюся, што нехта яшчэ зьбярэцца выходзіць на гэтым прыпынку, і пазбавіць мяне неабходнасьці псаваць такое добрае, арганічнае і цалкавіта дабраахвотнае маўчаньне. У салоне амаль пуста. (фрагмент)
Belarusian Authors: Сьцебурака Усевалад
Catalog: Kamunikat.org
Густоўна выдадзены і невялікі аб‘ёмам, гэта трэці зборнік вершаў Усевалада Сцебуракі. Зборнік мае два раздзелы – “Вуліцы сталіцы” і “Сцяжыны правінцыі”. Пейзажныя замалёўкі суседнічаюць з творамі іранічнай скіраванасці. Асобнае важкае месца займаюць патрыятычныя вершы. Скрозь увесь зборнік праходзіць тэма любові – да жанчыны, да сяброў, да роднага краю. Кніга мае прысвячэнне: “Родным па духу і крыві”. More »
Krushnya Stseburaka Usevalad A collection of poems and works of prose by young Belarusian writer — the first one in the author's life. Through his works the author seeks to share his perception of the world. He touches upon a subject that regretfully resurfaces in literature of our peole. Belarus is the the key theme for the author who dedicates the most moving lines to the native land: if your name were a prayer I would be as fait... More »
Прачынаюся — бы выпускаю шасі. Адкідаю коўдру — як расшпільваю форменны сіні лётны кіцель. Спускаю ногі з ложку — і бачу як падаюць да борту трап. Першыя крокі па цьвёрдае паверхні няўклюдныя, немаўлячыя. Трохі хістае. Збоку падасца – пасьля сну, насамрэч – пасьля палёту. Так, я лётаю ў сьне. Раней – рэгулярна, цяпер – зрэдку. Справа, вядома, ня ў колькасьці палётаў, а ў самім факце знаходжаньня не на зямлі. Ня ведаю, як для іншых, а дл... More »