Сьцебурака Усевалад, Знайсьці свой дзень

Знайсьці свой дзень

Аповеды

Сьцебурака Усевалад

Publication Place: Мінск

Publication Date: 2004

Category: Belles-Lettres

Copyright © 2004 by Дзеяслоў; Copyright © 2004 by Усевалад Сьцебурака; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Supplementary Data: Падрыхтаванае на падставе: Сьцебурака Усевалад, Знайсьці свой дзень. Аповеды; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 9/2004; с. 150-154

Прачынаюся — бы выпускаю шасі. Адкідаю коўдру — як расшпільваю форменны сіні лётны кіцель. Спускаю ногі з ложку — і бачу як падаюць да борту трап. Першыя крокі па цьвёрдае паверхні няўклюдныя, немаўлячыя. Трохі хістае. Збоку падасца – пасьля сну, насамрэч – пасьля палёту. Так, я лётаю ў сьне. Раней – рэгулярна, цяпер – зрэдку. Справа, вядома, ня ў колькасьці палётаў, а ў самім факце знаходжаньня не на зямлі. Ня ведаю, як для іншых, а для мяне палёт пачынаецца тады, калі толькі заплюшчваю вочы ў тую ноч. Гэтае адчуваньне, як глыток чыстага кіслароду, ад якога кружыцца галава і цела робіцца бязважкім. (фрагмент)

View/ Download This Chapter/ Article... Увесь твор у адным файле

Worth reading:

pdf
Сьцебурака Усевалад, Сны дарог

Сны дарог

Вершы

Сьцебурака Усевалад

Густоўна выдадзены і невялікі аб‘ёмам, гэта трэці зборнік вершаў Усевалада Сцебуракі. Зборнік мае два раздзелы – “Вуліцы сталіцы” і “Сцяжыны правінцыі”. Пейзажныя замалёўкі суседнічаюць з творамі іранічнай скіраванасці. Асобнае важкае месца займаюць патрыятычныя вершы. Скрозь увесь зборнік праходзіць тэма любові – да жанчыны, да сяброў, да роднага краю. Кніга мае прысвячэнне: “Родным па духу і крыві”. More »


pdf
Сьцебурака Усевалад, Крушня

Крушня

Вершы і проза

Сьцебурака Усевалад

Krushnya Stseburaka Usevalad A collection of poems and works of prose by young Belarusian writer — the first one in the author's life. Through his works the author seeks to share his perception of the world. He touches upon a subject that regretfully resurfaces in literature of our peole. Belarus is the the key theme for the author who dedicates the most moving lines to the native land: if your name were a prayer I would be as fait... More »


epub
Сьцебурака Усевалад, Захаваньне параметраў

Захаваньне параметраў

Аповеды

Сьцебурака Усевалад

Зьвечару, па ледзь зялёных вільготных лагчынках, над непрыбраным з зімы сьмецьцем і леташняй лістотай, над кволымі голымі дрэўцамі, пачаў зьбірацца мяккі рэдзенькі туман. Шэрае неба нізка нахілілася над горадам, які яшчэ не пасьпеў запаліць сьвятло ліхтароў і вітрынаў і праз тое выглядаў асабліва сонным, нейкім па-дзіцячы разгубленым, як малое, што заблукала і ня ведае ці плакаць, ці шукаць матулю... Вырашае ўсё ж плакаць – пачынае імжэ... More »