Publication Place: Жлобін
Publication Date: 2005
Publisher: Рымска-каталіцкая парафія сьвятога Казіміра, Выдавецкі цэнтар “Pater Noster”
Category: Religion
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Supplementary Data: Кніга публікуецца тут за ласкавай згодай Алеся Карцеля
Дарагія сем’і, браты і сёстры! У гэтым сьвеце, дзе так шмат граху і зла, зь якім мы сустракаемся штодзённа, якое ў любым месцы і ў любы час можа датыкнуцца нас і нашых блізкіх, сёньня мы найбольш патрабуем Божай Апекі і Міласэрнасьці. Таму мы й распачалі перагрынацыю Абраза Езуса Міласэрнага, які паказвае нам Езуса такім, якім Яго бачыла сьвятая Фаўстына падчас аб’яўленьняў у 1931 годзе. Будзем жа прымаць гэты сьвяты сымбаль несупыннай Божай Міласэрнасьці з моцнай верай і пабожнасьцю. Да гэтага трэба падрыхтавацца праз Сакрамант Споведзі і сьвятой Камуніі. Аддадзімся пад Ягоную Апеку зь вялікім даверам, пакораю і любоўю. Няхай Міласэрны Езус шчодра адорыць сваімі ласкамі ўсю нашую сям’ю, нас саміх, нашых родных і бліжніх, нашую краіну і ўвесь гэты грэшны сьвет. Будзем маліцца за ўсіх грэшнікаў, каб яны знайшлі Сваю дарогу да Бога; за тых, хто знаходзіцца ў залежнасьці ад алькаголю і наркотыкаў; за ўсіх людзей, якія жывуць так, нібыта Бога няма... Няхай гэты малітоўнік будзе дапамогай ва ўласным перажываньні малітоўнага спатканьня зь Езусам Міласэрным. кс. Леанард Акалатовіч
Catalog: Kamunikat.org