Publication Place: Менск-Варшава
Publication Date: 2020-12-15
Publisher: БелсатTV
Book Series: Загадкі беларускай гісторыі
Sizes: 00:15:00
Category: Video
Copyright © 2009-2020 by Белсат
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Source: www.belsat.eu
Мястэчка Варапаева пачыналася са шляхецкага фальварку. Але на пераломе ХІХ і ХХ ст. хутка пачало расці і амаль зрабілася раённым цэнтрам. Пра гэта сведчыць закінуты будынак райвыканкаму, перад якім у хмызняку стаіць забыты помнік Леніну. Найбольшую ролю ў гісторыі Варапаева, якая сягае XVІ ст., адыгралі графы Пшаздзецкія і чыгунка. У міжваеннай Польшчы тут паўстала буйная гаспадарка, пра якую нагадваюць будынак адміністрацыі (сёння – больніца), вадзяны млын з вялікімі жорнамі і прыгожы парк.
Video: Загадкі беларускай гісторыі
Belarusian Authors: Краўцэвіч Аляксандр
Belarusian publishers: БелсатTV
Publishing series: Загадкі беларускай гісторыі
Catalog: Kamunikat.org
Шырокае выкарыстанне ў ВКЛ беларускай мовы нікога не дзівіць, бо яна была дзяржаўнаю. Але і потым, у часы паланізацыі і русіфікацыі, беларуская мова працягвала заваёўваць усё новыя прасторы. Чаму? У Беларусі шмат балцкіх тапонімаў. Гэта сведчаць пра тое, што славяне каланізавалі гэтыя тэрыторыі, а мясцовых жыхароў-балтаў асімілявалі. Але паралельна ішоў працэс экспансіі адной толькі мовы, калі неславяне засвойвалі славянскую мову.<br />... More »
На думку Аляксандра Краўцэвіча, сёння можна казаць пра ментальную акупацыю Беларусі Расеяй. Праяўляецца гэта ў русіфікацыі ўсіх бакоў жыцця, а галоўнае – у атаясамленні беларусаў з расейцамі. Ілюстрацыяй ментальнай акупацыі Беларусі Расеяй можа служыць наступная гісторыя. «Я мяняў апоны на станцыі шынамантажу, – распавядае Аляксандр Краўцэвіч. – Сяджу ў офісе. Вісіць на сцяне тэлевізар, паказваюць нон-стоп расейскую нейкую праграму».<br... More »
«Якая розніца, якой мовай карыстацца?» – можа запытаць расейскамоўны беларус. Здавалася б, няма розніцы. Але чаму тады падымаецца такая хваля супраціву, калі прапаноўваюць увесці толькі адну дзяржаўную мову – беларускую? Мова, якую сёння мы называем беларускай, фармавалася не адну сотню гадоў. Сучасная беларуская мова і ейныя «продкі» ў розныя часы мелі розны статус: ад дзяржаўнай да забароненай.<br /><center><a href="http://belsat.eu" ... More »
Беларускія пратэсты 2020 г. паказалі, што беларусы не «народзец», а народ з пачуццем уласнай годнасці. Гэта было б немагчыма, калі б беларусы не здолелі з годнасцю прайсці праз усе выпрабаванні ХХ ст. Ворагі беларушчыны могуць бясконца казаць пра тое, што Беларусь атрымала незалежнасць выпадкова, як падарунак лёсу. Але дастаткова паглыбіцца ў гісторыю нацыянальнага руху, каб пераканацца, што ўсё ХХ ст. патрыёты Беларусі адчайна змагаліс... More »
Ці правільна думаць, што прыгонніцтва – змрочная з’ява цёмнай мінуўшчыны, якую беларусы забылі як страшны сон? Ці не сутыкнуліся нашыя дзядулі, бабулі і бацькі з прыгонам у СССР? А мы, у сучаснай Беларусі? Прыгонніцтва – гэта спосаб арганізацыі грамадства, для якога характэрна прымацаванне селяніна да канкрэтнага землеўладання. Пры гэтым землеўладальніку надаецца права судовай і паліцыйна-адміністрацыйнай улады над селянінам.<br /><cent... More »
Замест Стэфана Баторыя каралём Рэчы Паспалітае мог зрабіцца француз Генрых Валуа. Але літоўская шляхта паставіла жорсткія ўмовы, адна з якіх – свабода веравызнання падданых. Гэта была эпоха цярпімасці ў ВКЛ і час рэлігійных войнаў у Францыі. Вялікае Княства Літоўскае заўсёды было шматканфесійнаю дзяржаваю. У XVI ст. сюды прыходзіць пратэстантызм. Пратэстантызм быў праяваю Рэфармацыі – руху, які кідаў выклік уладзе Каталіцкага Касцёлу.<b... More »
Цывілізацыі былі створаныя народамі, што перайшлі да аселага ладу жыцця і заняліся сельскай гаспадаркай. Роля сялянаў у гісторыі Беларусі была ў тым, што акурат яны збераглі тое галоўнае, вокал чаго ўзнікла сучасная краіна. Львіную долю гісторыі чалавецтва большасць людзей палявала на звяроў, лавіла рыбу і збірала дзікія плады, а пазней – займалася сельскай гаспадаркай. Сяляне зрабіліся тымі кітамі, якія неслі на сабе культуру і цывіліз... More »
На працягу 2 гадзін аўтар распавядае гісторыю нашай зямлі ад з’яўлення славян у 5-6 ст. да абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі Беларусь у 1991 г. Глыбінныя працэсы, найважнейшыя з’явы і падзеі беларускай гісторыі пераказаныя літаратурнай мовай. Асобныя з’явы, падзеі, героі і антыгероі існуюць самыя па сабе, адасоблена, адарваныя ад агульнага гістарычнага кантэксту. Гэтая аўдыякніга якраз прэзентуе гісторыю краіны ў лагічнай сістэмнай і х... More »
У Дунілавічах ёсць польскія вайсковыя могілкі. Але пахаваныя там не толькі польскія жаўнеры. Верагодна, там знайшлі супакой і кітайскія байцы. Што яны рабілі ў Дунілавічах і як загінулі – у новым выданні «Загадак беларускай гісторыі». Дунілавічы не раз апыналіся ў гушчы важных гістарычных падзеяў, як, напрыклад, Нарачанская наступальная аперацыя ў сакавіку 1916 г. Тады расейскія войскі перайшлі ў наступ, каб падтрымаць французаў, якія б... More »
Будынкі ў стылі сталінскага ампіру – візітоўка Менску. Але гэты стыль – своеасаблівы помнік Сталіну, таму не лішнім будзе паразважаць, што гэта для беларусаў – спадчына сталінізму ці частка нацыянальнай архітэктуры? Сталінскі ампір – пышны архітэктурны стыль, які Сталін выбраў для сваёй чырвонай імперыі. Правадыр народаў планаваў маштабную перабудову савецкіх гарадоў. Дзеля гэтага трэба было пераносіць ці знішчаць гістарычныя будынкі.<b... More »