Publication Date: 2021
Category: Culture
Copyright © 2002 by Юры Станкевіч, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Supplementary Data: Падрыхтаванае на падставе: Станкевіч Юры, Ліст у Галактыку «Млечны шлях». Аповесьць; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 1/2002; с. 96-135
“Запамінайце”, — казаў ён. Вучні амаль ня слухалі яго, але Настаўніка гэта непакоіла мала. “Калі хоць адзін з іх засвоіць, задасьць сабе пытаньне і зацікавіцца — дык, значыць, маё існаваньне і мая праца ня будуць марнымі”. “Запамі-найце, — казаў ён, — і вы калі-небудзь усьвядоміце прызнаньне неабавязковасьці жыцьця ў Космасе, дзе ў часе і прасторы — толькі мёртвыя аскепкі, попел і водсьветы наймагутнага фейерверку, які быў учынены невядома кім і невядома дзеля чаго пятнаццаць мільярдаў гадоў таму, і які мы называем Вялікім Выбухам. Толькі два адсоткі Сусьвету — “нашая” матэрыя, усё астатняе — цёмная існасьць. Магчыма, там зараз і вызначаецца далейшы лёс Сусьвету невядомымі нам сутнасьцямі, пра якія мы нічога ня ведаем. Увогуле, я выкладаю вам банальную на наш час навуку, але, калі хто з вас будзе прагнуць ведаў, дык даведаецца значна больш”. Настаўнік агледзеў вучняў. “Запішыце, — сказаў ён. — Зямля і восем іншых планетаў рухаюцца вакол Сонца. Мы з вамі жывем на Зямлі, трэцяй ад сьвяціла планеце. Яе насельніцтва — больш за 6 мільярдаў асобаў. Мы з вамі — з іх ліку. (фрагмент)
Catalog: Kamunikat.org
Раман “Паўночны вецер для спелых пладоў” пра далёкія студэнцкія гады і каханне нечакана пераклікаецца з сучаснасцю. Дзеянне прапанаваных аповесцяў адбываецца як у мінулым, так і ў будучыні, і тая будучыня цяпер падаецца аўтарам на мяжы фантастыкі і прыпавесці. Некалькі вострасюжэтных апавяданняў толькі дадаюць і разгортваюць асноўныя тэмы творчасці пісьменніка, найважнейшая з якіх — нацыянальнае самавызначэнне. More »
Кніга Юрыя Станкевіча разлічаная на тых, хто любіць спорт, прыгоды, актыўнае, здаровае жыццё. Дзеянне змешчаных у зборніку мастацкіх твораў адбываецца як у сучаснасці, так і ў далёкім або блізкім мінулым; часам яно нясе прытчавую ці фантастычную афарбоўку. Аповесць “Брамнік заўжды самотны” распавядае пра маладога і вельмі таленавітага футбаліста, брамніка па прызванні, які хоча стаць такім самым вялікім галкіперам, як Луіс Чылаверт. Псі... More »
У зборнік аўтарскай, калі-нікалі эксперыментальнай прозы ўвайшлі тры вострасюжэтныя аповесці, некалькі невядомых аповедаў розных гадоў, кінасцэнар і эсэ. Галоўныя персанажы аповесцяў, воляй лёсу кінутыя ў самыя нечаканыя абставіны, часам межавыя з выжываннем, змагаюцца за сваю годнасць, жыццё і годнасць сваёй Бацькаўшчыны. Тэма эсэ – кіно, і прысвечана памяці аднаго з найлепшых рэжысёраў свету – Акіры Курасавы. More »
Yury Stankevich’s thriller belongs to the dystopia genre, a new phenomenon in Belarusian literature. Events unfold in Belarus in 2050 after a series of industrial and environmental disasters that led to a surge in genetic disorders, new epidemics, a fall in birth rates and the depopulation of certain ethnic groups. The trailblazing novel, written in the author’s usual accurate and tough manner, focuses on the country’s possible fate and... More »
Галоўныя пытанні, на якія шукае адказу Юры Станкевіч, вядомы як адзін з самых жорсткіх палемічных аўтараў — гэта будучыня і лёс нацыі, а таксама адзіноцтва чалавека і яго стасункі з грамадствам. Творы Юры Станкевіча, якім часам уласцівы незвычайны і шакіруючы змест, а таксама глыбокі песімізм, выклікаюць гучныя дыскусіі. Аўтар тым не менш стаіць паасобку ад літаратурных плыняў, захоўваючы сваю пазіцыю. У зборнік увайшлі свежанапісаныя а... More »