Publication Place: Мінск
Publication Date: 2020-06
Editor: Каваленка Алена
Publisher: Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Культура і мастацтва»
Copyright © 2020 by Мастацтва
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Source: www.kimpress.by
З-за адмены мерапрыемстваў і каранціну актыўна дапамагае творцам прыватны сектар. Kickstarter стварыў архіў сайтаў для мастакоў — ад лепшых рэсурсаў для дыстанцыйнай працы і пераліку надзвычайных грантаў для пацярпелых ад крызісу да юрыдычнай дапамогі і рэкамендацый па прадухіленні прыпынення творчай практыкі. The Art Newspaper склала спіс рэсурсаў і фінансавай дапамогі, Нью-Ёркскі фонд мастацтваў выпускае выданне, дзе падрабязна апісваюцца надзвычайныя гранты і краўдфандынгавыя высілкі па аказанні дапамогі творчым людзям,якія страцілі даход. Кааліцыя донараў заснавала фонд на 75 млн долараў (з часам ён вырас да 95 млн), каб дапамагчы некамерцыйным арганізацыям у галіне мастацтва, культуры і сацыяльнага абслугоўвання ў Нью-Ёрку, што пацярпелі ад пандэміі. Фонд рэагавання і ўздзеяння NYC Covid-19, якім кіруе фонд New York Community Trust, раздае гранты і беспрацэнтныя пазыкі малым і сярэднім некамерцыйным арганізацыям, каб дапамагчы ім забяспечыць патрэбнасці жыхароў горада і пакрыць страты, звязаныя з парушэннем культурніцкай дзейнасці. Сума грантаў вар’іруецца ад 8 да 250 тысяч долараў, а пазык —ад 100 тысяч да 3 млн. Каб мець права на атрыманне грошай, арганізацыя павінна быць некамерцыйнай, базавацца ў Нью-Ёрку і мець гадавы бюджэт да 20 млн долараў.
Catalog: Kamunikat.org
Periodicals: Мастацтва
Наша апошняя выстава ў афлайне была летась, у маі, у галерэі «Ў». Гэта «Бязмежнікі». Спачатку мы доўга шукалі само слова. Таму што, па сутнасці, калі б мы апісвалі праект звыклым вакабулярам, то трэба было называць аўтараў мастакамі-аўтсайдарамі. Гэтае слова з агульнавядомага лінгвістычнага набору здавалася нам дыскрымінуючым і абмежаваным. А мэтай выставы было даследаванне межаў таго, што мы называем мастацтвам і каго называем мастако... More »
Ёсць асаблівая асалода сутыкнуцца з чымсьці неверагодным там, дзе гэтага не чакаеш. Скажам, адхіліцца ад заезджанай турыстычнай трасы і натрапіць у вёсцы, якая не на кожнай карце пазначана, на цудоўны храм. Такі, што і вялікі горад мог бы ўпрыгожыць. Ці ўбачыць у музеі, які не згадваецца ў даведніках кшталту «Сто лепшых…», малавядомую (інакш кажучы, вядомую толькі шчыльнаму колу прафесіяналаў) карціну славутага майстра. Альбо адкрыць д... More »
У сярэдзіне 1990-х распачынаецца новая «мастацкая інтэрвенцыя» — у, здавалася б, абсалютна немагчымае асяроддзе — інтэрнэт. Што прывяло да яе? У першую чаргу пытанні дыстрыбуцыі. Сетка Інтэрнэт, з яе дэмакратычнасцю, новымі камунікацыйнымі магчымасцямі (глабальнасць, масавасць аўдыторыі, інтэрактыўнасць), успрымалася як свабодная, незалежная ад арт-інстытутаў пляцоўка для творчай рэалізацыі, і толькі паступова яна стала асэнсоўвацца з ... More »
Пасля прыняцца Палатай і Сенатам ЗША, прэзідэнт Дональд Трамп падпісаў законапраект, які мае на мэце эканамічную дапамогу ў памеры 2 трлн долараў для прадпрыемстваў і працаўнікоў у адказ на пандэмію каранавірусу. Законапраект аб стымуляванні прадугледжвае адначасовыя выплаты ў памеры 1200 долараў ЗША асобным амерыканцам, што зарабляюць да 75 тысяч долараў, плюс дадатковыя 500 долараў на дзіця. Меншыя выплаты пойдуць на больш высокааплат... More »
23 сакавіка ўрад Германіі падпісаў пакет мер, прызваных дапамагчы фрылансерам і невялікім кампаніям перадухіліць банкруцтва ці вострыя праблемы з ліквіднасцю, выкліканыя пандэміяй каранавірусу. Для многіх самазанятых і невялікіх кампаній у свеце мастацтва і культуры гэтыя меры могуць аказацца вырашальнымі для выжывання. «Мы ведаем,што патрэбна, мы разумеем а... More »
Прыватныя музеі і галерэі, творцы і тысячы самазанятых, што працуюць у свеце мастацтва, сутыкаюцца з эканамічнай нестабільнасцю і, як следства,зніжэннем даходаў, бо падзеі адмяняюцца,кантракты разрываюцца, а выставы закрываюцца. Урады ўсіх краін свету намагаюцца не дапусціць,каб гэты беспрэцэдэнтны лакдаўн нанёс шкоду эканоміцы,у тым лікуі яе крэатыўнамусектару. Міністр фі... More »
Міжнародны скульптурны фонд прапануе рэзідэнтуру і стыпендыю для мастакоў, якія спецыялізуюцца на трохмерных творах. Стыпендыя складае 1500 швейцарскіх франкаў у месяц. Журы абярэ пяць аўтараў, у распараджэнні якіх будуць асобныя студыі, агульная працоўная зона і майстэрні. 3D-мастакі могуць падаць заяўку ў рэзідэнцыю пасля завяршэння навучання ў прызнаным універсітэце / акадэміі. У саіскальніка павінен быць прафесійны вопыт (мінімум ад... More »
Сёлета Беларусь разам з усім светам адзначае вельмі важную дату — 100-годдзе з’яўлення ў Віцебску творчага аб’ядання УНОВІС, якое здзейсніла рэвалюцыю ў культурным жыцці XX стагоддзя. Век таму мала хто мог асмеліцца прадказаць, што ідэі і творы навучэнцаў і педагогаў Віцебскай народнай мастацкай вучэльні якія згуртаваліся вакол Казіміра Малевіча, назаўжды ўвойдуць у гісторыю. Але ў наш час ужо відавочна, што нават абмежаваная двума га... More »
Формула праекта — дзве падзеі, два аўтара ў кожнай. Першая частка «2х2» была паказаная ў маі ў Музеі гісторыі беларускага кіно. Куратарка і аўтарка праекта Алена Пратасевіч прадставіла серыю работ Рыты Новікавай «Aqua», якая ў далейшым экспанавалася ў павільёне галерэі ZNYATA на «Восеньскім салоне Белгазпрамбанка». Рыта вывучае прысутнасць элемента «вада», неабходнага і дастатковага, у штодзённым жыцці чалавека. У пары з праектам «Aqua... More »
Суровая сталіца кантрабандыстаў авеяная легендамі і флёрам асаблівай рамантыкі. Сёння гэта толькі аграгарадок у Валожынскім раёне. Аднак варта адно апынуцца ў старажытным Ракаве, як разумееш: не ўсё так проста. Старасвецкія дамкі, велічны касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі, царква Праабражэння Гасподняга, капліца святой Ганны, гаючая крыніца, гарадзішча жалезнага веку, маляўнічыя берагі рэчкі Іслачы… Згадкі пра знакамітага пісьменніка-кант... More »