Publication Place: Беласток
Publication Date: 1958
Publisher: Выдавецтва Галоўнага Праўлення Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства
Sizes: 32 с.
Category: Belles-Lettres
Book Collection: MiOKB — the library of the Belarusian Culture Community and Museum, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (hardcopy); private library in Bialystok (hardcopy)
Copy Numbers: MiOKB — [1800], [7646]
М а к с і м (ляжыць на ложку і разглядаецца па хаце). Цьфу, каб цябе паляруш! Куды мяне, самдзеле, загнала нядобрае? Ці гэта я жыву, ці гэта я не жыву, ці гэта я толькі сон сьню? Папрабую сам сабе па носе стукнуць, ану ж пазнаю, на каторым я сьвеце. (Ударае сябе па твары рукой.) Ай, баліць, каб цябе немач! Значыцца, я на гэтым сьвеце і нават ня сплю. Але як тут споўзаць па розум да галавы і навясьці спраўку, куды мяне ліхаманка з сваёй хаты перавалакла? Бо ж такі хата гэта не мая, як сабе, мае міленькія, хочаце. У маёй хаце павуціньне па ўсіх чатырох кутках, а тут бачу толькі на трох... У маёй – абразы: Юры на белым кані з доўгаю пікаю і Мікола ў бляшанай шапцы; а тутака, праўда, Юры ёсьць, але на месцы Міколы вісіць "Страшны суд". Брр! Які ён, самдзеле, страшны, гэты "Страшны суд"! (фрагмент)
Belarusian Authors: Купала Янка
Catalog: MiOKB | Прыватны кнігазбор
Сяржук Сокалаў-Воюш — беларускі паэт, перакладчык, спявак-бард, кампазітар. Адзін з заснавальнікаў беларускамоўнай плыні ў аўтарскай песні. Аўтар песень для шэрагу гуртоў. Аўтар гімна партыі БНФ "Фронт". Нарадзіўся ў 1957 у в. Астроўшчына на Віцебшчыне ў сям'і настаўнікаў. Скончыў БДУ (філалогія) ў 1985 г. З 1988 па 1990 год загадваў літаратурнай часткай лялечнай трупы Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа (Віцеб... More »
Кнігу склалі найбольш значныя творы вялікага беларускага паэтаЯнкі Купалы (1882—1942). Чытач мае магчымасць пазнаёміцца з яго цудоўнай паэзіяй — вершамі і паэмамі, а таксама з драматычнымі творамі, публіцы-стыкай, з эпісталярнай спадчынай. Дваццаты гом серыі «Беларускі кнігазбор». More »
Вялікі мастак-наватар Янка Купала ўвёў у беларускую літаратуру адну з самых дасканалых формау верша — санет, стаў заснавальнікам беларускай традыцыі санетапісання, якая знайшла плённы працяг у вершатворчасці многіх яго сучаснікаў і пасладоўнікаў. Усе 22 санеты, створаныя паэтам, пададзены ў гэтай кніэе ў арыгінале і ў перакладэе на 7 моваў свету. More »
"Вясенняя ночка, / Як стой, праляцела, / I раніца з неба / Сплывае нясмела. // Свет яснасці ўзмахам / Пачаў дзянёк новы; / Хаваюцца з страхам / Начніцы і совы. // Мільённая зорак / Сямейка заснула, / Праменнямі сонца / 3 усходу міргнула. // Туман з сенажацей / Плыве, рассяецца; / Звон пута чуваці, / Начлежнік пляцецца. // Ад птушыных песень / Лясы загудзелі, / I лісце і травы / Ад росаў зардзелі. // Прачнуліся вёскі, / Дым з комінаў вал... More »
Пяты том Збору твораў складаюць вершы, напісаныя ў 1930—1942 гг., а таксама пераклады. More »
Трэці том Збору твораў складаюць вершы, напісаныя ў 1911—1914 гг., а таксама пераклады. More »
Кнігу склалі творы народнага песпяра, прысвечаныя Беларусі, яе шыатпакутнай гісторыі. Сярод іх і такія сусветна вядомыя, як «А хто там ідзе?», «Спадчынао» і інш., і малавядомыя або зусім невядомыя шырокаму чытачу вершы і артыкулы Я. Купалы. More »
Янка Купала... Незабыўны, дарагі пясняр беларус- кага народа. Яго сумленне і гонар. Без Купалы нельга ўявіць нашу (ды і ці толькі нашу?) літаратуру, наша жыццё. Янка Купала з самага пачатку літаратурнай творчасці заклікаў сыноў сваёй забытай богам і людзьмі краіны на Вялікі Сход шукаць Бацькаўшчыну. Ён спяваў песні ад імя беларускага селяніна таму, што быў яму блізкі і доляю, і светапоглядам сваім. Песні жальбы — у дарэвалюцыйны час, пе... More »
Кнігу склалі паэмы і п’есы народнага песняра Беларусі Янкі Купалы. Некаторыя творы (трагікамедыя «Тутэйшыя», паэмы «Калека», «На куццю» і інш.) пасля доўгага забыцця вернуты чытачу. More »
Замест уводзін Аддаем у Вашыя рукі шаноўныя чытачы першую кніжыцу, толькі што ўзнікшага беларускага незалежнага выдавецтва БЕРАГ. Выдавецтва ўзнікла ў выніку патрабаванняў маладой інтэлігенцыі на высокамастацкія творы беларускай літаратуры і крытыкі. Непрыпадкова першым нашым выданнем з'яўляецца выбар вершаў Янкі Купалы — змагара за лепшую долю свайго народу і Бацькаўшчыны. Цэлае сваё жыццё ахвяраваў ён Беларусі, за яе згінуў з рук КГБ ... More »