Editor: Баярын Міхась
Publisher: Новы Фронт Мастацтваў
Book Collection: EEDC — the library of the East European Democratic Centre, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy)
Copy Numbers: EEDC — [1732]
Краіна, ў якой мне давялося нарадзіцца, асацыюецца ў большасьці жыхароў Вольнага Сьвету зь неабсяжнымі балотамі, квадратнымі кілямэтрамі дзікіх гаёў і вурбліскамі, своеасаблівымі істотамі, якія насяляюць гэтыя мясьціны. (Што тычыцца апошніх, дык гэта малавывучаныя покуль што сусьветнай навукай напаўлюдзі-напаўдрэвы, кожны зь якіх мае восем галоваў і тры падобныя да слановых хобаты рознае даўжыні.) Менавіта пад гэтым своеасаблівым кодавым найменьнем мая Бацькаўшчына і зафіксаваная ў аналях сусьветнаегісторыі ды культуры, і менавіта ў кантэксьце апісаных вышэй зьяваў шараговы жыхар Сярэдняе, Паўночнае дый Паўночна-Сярэдняе Эўропы ўспрымае гэтую заблякаваную шэрымі абшарамі гор невялічкую краіну. (фрагмент)
Адзінае канчаткова падзеленае на два. Маўленьне болып не азначае драбленьне ўсяго на часткі, і далейшы іх распадзел на часьцінкі. Матэрыя надалей ня дзеліцца на малекулы, якія ня дзеляцца на атамы, а тыя ў сваю чаргу — на ядры, электроны, і г. д. Адзінства і непадзельнасьць цела і духа далося малой крывёй, ці нават безь яе. Пастаўленае некім раней цяпер трывала стаіць на сваіх гліняных нагах, і ставіць само сябе. I няма таго, хто можа я... More »