Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання. 10 год змагання

Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання. 10 год змагання

2009–2019. 10 гадоў кампаніі супраць смяротнага пакарання ў Беларусі

Publication Place: Мінск

Publication Date: 2019

Editor: Палуда Андрэй, Сцепаненка Паліна

Publisher: Праваабарончы цэнтр Вясна

Sizes: 208 с.

Category: Human Rights

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Калі мы дзесяць гадоў таму распачыналі кампанію «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання», нашыя калегі-скептыкі, якія ўжо не першы год займаліся абаронай правоў чалавека ў Беларусі, недаверліва хіталі галовамі: «Дык а пра што і пра каго вы будзеце казаць?» Сапраўды, гэтая нябачная трагедыя ў будзённым жыцці краіны і народа была для нас выклікам. Выклікам маральным, бо нельга маўчаць, калі проста ў цэнтры Мінска, у СІЗА, як у сярэднявеччы на цэнтральнай плошчы, метадычна пазбаўляюць людзей жыцця. І выклікам практычным, бо ўся інфармацыя пра смяротныя прысуды ў Беларусі была недаступная для грамадства. (Мы лічым гады па расстрэлах, Алесь Бяляцкі)

View/ Download This Chapter/ Article... Уся кніга ў адным файле