Publication Place: Мінск
Publication Date: 2014
Publisher: Чатыры чвэрці
Book Series: Бiблiятэка Мiнскага гарадскога аддзялення Саюза пiсьменнiкаў Беларусi
Sizes: 202 с.
ISBN: 978-985-7058-61-7
Category: Belles-Lettres
Copyright © 2014 by Віктар Шніп, ТДА «Выдавецтва “Чатыры чвэрці”» - афармленне
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
UDC: 821.161.1(476)-1
Кніга складаецца з чатырох раздзелаў. У раздзел «Раніца» ўвайшлі верлібры, прысвечаныя Янку Купалу, Якубу Коласу, Максіму Танку, а таксама беларускім мастакам. Раздзел «Дзень» — дзённікавая проза паэта, у якой адлюстравана жыццё з усімі яго радасцямі і трывогамі. Раздзел «Вечар» — філасофская лірыка. Раздзел «Ноч» — тут можна адпачыць ад вершаў і паразважаць над прачытаным…
Belarusian Authors: Шніп Віктар
Catalog: Kamunikat.org
Кніга «Белае, чорнае і залатое» складаецца з чатырох раздзелаў. У першым — вершы пра гісторыю Беларусі, пра людзей, якія сталі нашым гонарам (Францішак Скарына, Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Уладзімір Караткевіч і інш.). У другім — творы, у якіх жыве музыка ветру, вады, травы і дрэў. У трэцім — белыя філасофскія вершы. У чацвёртым — хоку. І ўсё ж, пра што кніга? Пра тое, што было, што ёсць і што будзе. Белае — гэта чыстая ... More »
Трава — гэта зялёнае святло. Трава — гэта жыццё. Трава — гэта мы. Яна высокая, як і ўсё, што было высокім у дзяцінстве. Яна глыбокая, як нашыя рэкі і азёры. Яна вечная, як нашая памяць. Яна бясконцая, як неба. І, чытаючы гэтую кнігу, кожны супольна з аўтарам зможа зайсці ў траву, якая была, ёсць і будзе. More »
Кніга «Заўтра была адліга» складаецца з твораў нон-фікшн (невыдуманыя гісторыі) і вершаў, у якіх душа і сэрца паэта. Чытаючы кнігу, нехта скажа: «Тут вельмі шмат самоты!» Так. У жыцці стае самоты, і кожны ведае, што нельга быць вясёлым, калі паміраюць родныя, калі знікаюць сцяжыны да жыватворных крыніц, калі ты разумееш, чаму так неспакойна ў тваёй душы. І ўсё ж аўтар гэтай кнігі аптыміст, і ў яго ёсць пачуццё гумару і самаіроніі і ўмен... More »
«Сабачыя гісторыі» нарадзіліся летам 1996 года ў Доме творчасці «Іслач», куды я прыехаў з жонкай Людмілай Рублеўскай і дзецьмі – сямігадовай Веранікай і трохгадовым Максімам. Адпачываючы, думаў пра вершы, але нешта не пісалася. Да вяртання ў горад заставалася некалькі дзён і тут мне прыйшло ў галаву напісаць што-небудзь вясёлае. Напісаў, і ў час абеда ў сталоўцы зачытаў сваім родным. Усе засмяяліся, а Максім майго галоўнага героя-дзядзь... More »
«Мы да смерці гліна, і нас жыццё ўсё лепіць і лепіць, пакуль не абрадне...» — гэта асноўны лейтматыў новай кнігі паэта Віктара Шніпа... 27.05.2009. Мама першы раз за месяц, які жыве ў мяне, выйшла са мной на вуліцу. Вяду за руку, як малое дзіця. Каля кожнага дрэва, каля кожнай кветачкі мама спыняецца і разглядае, што расце. Нешта сама сабе шэпча, радуецца. Радуюся і я. Як мала трэба чалавеку для шчасця! More »
Кніга адкрываецца раздзелам “Балады крыві і любові”, у якім змешчана каля 170 балад, прысвечаных гістарычным асобам нашай краіны, сярод якіх Ефрасіння Полацкая, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Станіслаў Манюшка, Напалеон Орда, Максім Багдановіч… У раздзеле “Роднае і вечнае” змешчаны празаічныя мініяцюры філасофскага характару. Для тых, хто любіць прозу пра каханне,-- аповесць “Паэт, у якога ўсе дома”. More »
В. Шніп адлюстроўвае (калі гэтае паняцце можна ўжыць у дачыненні да паэзіі) свет так, як бачыць і ўспрымае яго сам. Разам з тым паэзія — пры ўсёй асабістасці лірычных перажыванняў і светаўспрымання — ніколі не была для яго прыватнай справай, а заўсёды адрасавалася шырокаму чытачу, а верш сябраваў з праўдай жыцця, жыў агульнымі турботамі і непакоем. На многіх творах адбілася пячатка перажытасці і выпакутаванасці тых ісцін, якія абвяшчаў ... More »
У новай кнізе Віктара Шніпа чатыры разьдзелы. Першы – балады, у якіх адлюстроўваюцца шматвекавая гісторыя Беларусі і лёсы славутых людзей, якія жылі, працавалі і змагаліся за яе незалежнасьць і росквіт. "Дарога да Храма" – другі разьдзел, які складаецца зь лірыка-філязофскіх мініяцюр і вершаў, у якіх ёсьць і сьлёзы, і любоў, і самота, і сьмех, цнота і грэх... У трэйцім разьдзеле – вершы пра каханьне, сяброўства і вернасьць. Чацьвёрты ра... More »
Асноўны змест гэтай кнігі складаецца з балад гістарычнага плана, санетаў пра каханне і верлібраў, якія з цікавасцю чытаюцца і запамінаюцца. Выразна гучыць у В. Шніпа багдановічаўскі радаводны матыў нацыянальнай памяці. Героі яго вершаў і балад — беларускія гістарычныя дзеячы, паэты, пісьменнікі, мастакі, якія з’яўляюцца носьбітамі духу і руху гісторыі. Ён хоча верыць услед за М. Багдановічам, які не траціў надзеі, што «яшчэ адзін народ ... More »
Філасофскі роздум над сутнасцю жыцця ісмерці, асэнсаванне лёсу Беларусі — асноўныя матывы гэтай кнігі. Выходзілі зборнікі: «Пошук радасці» (1987), «Горад-Утопія», «Шляхам ветру» (1990). Крытыкі знаходзілі ў іх шчырасць і натуральнасць паэтычнага радка, і з гэтым поўнасцю можна было згадзіцца. У паэзіі В. Шніпа можна заўважыць рысы барока — спалучэнне высокага і нізкага, натуральнасці і гратэсковасці, гераічнага і трагічнага, што вельмі... More »