Колас Якуб

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1882 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Якуб Колас. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Мастацтва, 3 (444) 2020

Мастацтва

3 (444) 2020

Publication Place: Мінск

Publication Date: 2020-03

Editor: Каваленка Алена

Publisher: Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Культура і мастацтва»

Copyright © 2020 by Мастацтва

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Source: www.kimpress.by

Міжнародны скульптурны фонд прапануе рэзідэнтуру і стыпендыю для мастакоў, якія спецыялізуюцца на трохмерных творах. Стыпендыя складае 1500 швейцарскіх франкаў у месяц. Журы абярэ пяць аўтараў, у распараджэнні якіх будуць асобныя студыі, агульная працоўная зона і майстэрні. 3D-мастакі могуць падаць заяўку ў рэзідэнцыю пасля завяршэння навучання ў прызнаным універсітэце / акадэміі. У саіскальніка павінен быць прафесійны вопыт (мінімум адзін-два гады), таксама абавязковы ўдзел у выставах. Творцы, якія не маюць профільнай адукацыі, могуць падаць заяўку, калі яны працавалі мастакамі не менш за пяць гадоў і выстаўлялі свае работы публічна ў галерэях, музеях ды іншых арт-прасторах. На любой стадыі прафесійнага жыцця мастаку можа быць цікава і карысна правесці некалькі месяцаў у Міжнародным скульптурным цэнтры ў Печыа, таму ўзроставых абмежаванняў для заяўнікаў не існуе. У кожнага стыпендыята будзе ўласная кватэра ў доме мастакоў, што знаходзіцца ў цэнтры Печыа. Усяго ў доме шэсць такіх кватэр. Кожны блок мае ўласны душ і невялікую кухню. Таксама ў доме ёсць вялікая кухня і сталовая для агульнага карыстання. У рэзідэнцыі ёсць пяць студый, спраектаваных як аўтаномныя працоўныя адзінкі. Стыпендыяты павінны быць здольныя самастойна працаваць са скульптурнымі матэрыяламі. У адпаведнасці з мэтамі Скульптурнага фонду мармур Печыа з’яўляецца асноўным працоўным матэрыялам, але аўтары могуць выкарыстоўваць іншыя віды каменя.

Catalog: Kamunikat.org

Periodicals: Мастацтва

View/ Download This Chapter/ Article... Увесь нумар у адным файле

Worth reading:

pdf
Мастацтва, 10 (451) 2020

Мастацтва

10 (451) 2020

Наша апошняя выстава ў афлайне была летась, у маі, у галерэі «Ў». Гэта «Бязмежнікі». Спачатку мы доўга шукалі само слова. Таму што, па сутнасці, калі б мы апісвалі праект звыклым вакабулярам, то трэба было называць аўтараў мастакамі-аўтсайдарамі. Гэтае слова з агульнавядомага лінгвістычнага набору здавалася нам дыскрымінуючым і абмежаваным. А мэтай выставы было даследаванне межаў таго, што мы называем мастацтвам і каго называем мастако... More »


pdf
Мастацтва, 9 (450) 2020

Мастацтва

9 (450) 2020

Ёсць асаблівая асалода сутыкнуцца з чымсьці неверагодным там, дзе гэтага не чакаеш. Скажам, адхіліцца ад заезджанай турыстычнай трасы і натрапіць у вёсцы, якая не на кожнай карце пазначана, на цудоўны храм. Такі, што і вялікі горад мог бы ўпрыгожыць. Ці ўбачыць у музеі, які не згадваецца ў даведніках кшталту «Сто лепшых…», малавядомую (інакш кажучы, вядомую толькі шчыльнаму колу прафесіяналаў) карціну славутага майстра. Альбо адкрыць д... More »


pdf
Мастацтва, 8 (449) 2020

Мастацтва

8 (449) 2020

У сярэдзіне 1990-х распачынаецца новая «мастацкая інтэрвенцыя» — у, здавалася б, абсалютна немагчымае асяроддзе — інтэрнэт. Што прывяло да яе? У першую чаргу пытанні дыстрыбуцыі. Сетка Інтэрнэт, з яе дэмакратычнасцю, новымі камунікацыйнымі магчымасцямі (глабальнасць, масавасць аўдыторыі, інтэрактыўнасць), успрымалася як свабодная, незалежная ад арт-інстытутаў пляцоўка для творчай рэалізацыі, і толькі паступова яна стала асэнсоўвацца з ... More »


pdf
Мастацтва, 7 (448) 2020

Мастацтва

7 (448) 2020

Пасля прыняцца Палатай і Сенатам ЗША, прэзідэнт Дональд Трамп падпісаў законапраект, які мае на мэце эканамічную дапамогу ў памеры 2 трлн долараў для прадпрыемстваў і працаўнікоў у адказ на пандэмію каранавірусу. Законапраект аб стымуляванні прадугледжвае адначасовыя выплаты ў памеры 1200 долараў ЗША асобным амерыканцам, што зарабляюць да 75 тысяч долараў, плюс дадатковыя 500 долараў на дзіця. Меншыя выплаты пойдуць на больш высокааплат... More »


pdf
Мастацтва, 6 (447) 2020

Мастацтва

6 (447) 2020

З-за ад­ме­ны ме­рап­ры­емстваў і ка­ран­ці­ну актыў­на да­па­магае твор­цам пры­ват­ны сек­тар. Kickstarter ства­рыў архіў сай­таў для мас­та­коў — ад леп­шых рэ­сур­саў для дыс­тан­цый­най пра­цы і пе­ра­лі­ку надзвы­чай­ных гран­таў для па­цяр­пе­лых ад кры­зі­су да юры­дыч­най да­па­мо­гі і рэ­ка­мен­да­цый па прад­ухі­лен­ні пры­пы­нення твор­чай пра­кты­кі. The Art Newspaper скла­ла спіс рэ­сур­саў і фі­нан­са­вай да­па­мо­гі, Нью... More »


pdf
Мастацтва, 5 (446) 2020

Мастацтва

5 (446) 2020

23 са­ка­ві­ка ўрад Гер­ма­ніі пад­пі­саў па­кет мер, пры­зва­ных да­па­маг­чы фры­лан­се­рам і не­вя­лі­кім кам­па­ні­ям пе­рад­ухі­ліць бан­круц­тва ці вос­трыя пра­бле­мы з лік­від­нас­цю, вы­клі­ка­ныя пан­дэ­мі­яй ка­ра­на­ві­ру­су. Для мно­гіх са­ма­за­ня­тых і не­вя­лі­кіх кам­па­ній у све­це мас­тац­тва і ку­ль­ту­ры гэ­тыя ме­ры мо­гуць ака­зац­ца вы­ра­ша­ль­ны­мі для вы­жы­ван­ня. «Мы ве­да­ем,што па­трэб­на, мы раз­уме­ем а... More »


pdf
Мастацтва, 4 (445) 2020

Мастацтва

4 (445) 2020

Пры­ват­ныя му­зеі і га­ле­рэі, твор­цы і ты­ся­чы са­ма­за­ня­тых, што пра­цуюць у све­це мас­тац­тва, су­ты­ка­юцца з экана­міч­най не­ста­бі­ль­нас­цю і, як след­ства,зні­жэн­нем да­хо­даў, бо падзеі ад­мя­ня­юцца,кан­трак­ты разрываюцца, а вы­ста­вы за­кры­ва­юцца. Ура­ды ўсіх кра­ін све­ту на­ма­га­юцца не да­пус­ціць,каб гэ­ты беспрэцэдэн­тны лак­даўн на­нёс шко­ду эка­но­мі­цы,у тым лі­куі яе крэ­атыў­на­мусек­та­ру. Мі­ністр фі­... More »


pdf
Мастацтва, 2 (443) 2020

Мастацтва

2 (443) 2020

Сёлета Беларусь разам з усім светам адзначае вельмі важную дату — 100-годдзе з’яўлення ў Віцебску творчага аб’ядання УНО­ВІС, якое здзейсніла рэвалюцыю ў культурным жыцці XX стагоддзя. Век таму мала хто мог асмеліцца прадказаць, што ідэі і творы навучэнцаў і педагогаў Віцебскай народнай мастацкай вучэльні якія згуртаваліся вакол Казіміра Малевіча, назаўжды ўвойдуць у гісторыю. Але ў наш час ужо відавочна, што нават абмежаваная двума га... More »


pdf
Мастацтва, 1 (442) 2020

Мастацтва

1 (442) 2020

Формула праекта — дзве падзеі, два аўтара ў кожнай. Першая частка «2х2» была паказаная ў маі ў Музеі гісторыі беларускага кіно. Куратарка і аўтарка праекта Алена Пратасевіч прадставіла серыю работ Рыты Новікавай «Aqua», якая ў далейшым экспанавалася ў павільёне галерэі ZNYATA на «Восеньскім салоне Белгазпрамбанка». Рыта вывучае прысутнасць элемента «вада», неабходнага і дастатковага, у штодзённым жыцці чалавека. У пары з праектам «Aqua... More »


pdf
Мастацтва, 12 (441) 2019

Мастацтва

12 (441) 2019

Суровая сталіца кантрабандыстаў авеяная легендамі і флёрам асаблівай рамантыкі. Сёння гэта толькі аграгарадок у Валожынскім раёне. Аднак варта адно апынуцца ў старажытным Ракаве, як разумееш: не ўсё так проста. Старасвецкія дамкі, велічны касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі, царква Праабражэння Гасподняга, капліца святой Ганны, гаючая крыніца, гарадзішча жалезнага веку, маляўнічыя берагі рэчкі Іслачы… Згадкі пра знакамітага пісьменніка-кант... More »