Сьвітанак, 3 (275) 2020

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

3 (275) 2020

Publication Place: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён

Publication Date: 2020-02

Editor: Шчамлёў Аляксандр

Copyright © 2020 by Сьвітанак

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

На судзе выступіў былы кіраўнік Шумілінскага раёна Аляксандр Снараў – яго абвінавачваюць у карупцыі – 30 студзеня з апошнім словам. У сваю абарону Снараў казаў, што ён заўсёды і ўсюды «стараўся працаваць з душой». Экс-старшыню Шумілінскага райвыканкама абвінавачваюць ва ўхіленні ад пагашэння крэдыторскай запазычанасці; злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі; перавышэнні ўлады або службовых паўнамоцтваў; службовым падлогу з мэтай скажэння справаздачнасці; атрыманні хабару паўторна або ў буйным памеры. Па матэрыялах справы, злоўжыванне ўладай і перавышэнне службовых паўнамоцтваў Аляксандр Снараў здзейсніў на пасадзе кіраўніка раёна. А ўхіленне ад пагашэння крэдыту, службовы падлог і атрыманне хабару – яшчэ як быў дырэктарам «Крынак». «Продаж жывёлы ніжэй за сабекошт была вымушанай мерай» Адзін з эпізодаў справы, па якой абвінавачваюць Снарава, адбыўся ў 2013-2015 гадах, калі ён кіраваў сельгаспрадпрыемствам «Крынкі». Тады, па дадзеных следства, ён прадаў 539 галоў буйной рагатай жывёлы па цэнах ніжэй за сабекошт на суму 213,6 тысячы рублёў. Шкода прадпрыемству склала амаль 188 тысяч рублёў. На спрэчках у судзе Снараў заявіў, што шкоду «Крынкам» кампенсаваць не мае намеру. – Не прызнаю сябе вінаватым. І ў дваццаты раз паўтараю: я не нанёс ніякага шкоды гэтаму прадпрыемству. Наадварот, я вывеў яго на належны ўзровень, а цяпер яно фактычна банкрут. Апошняе слова ў судзе Снараў прамаўляў 50 хвілін.

Catalog: Kamunikat.org

Periodicals: Сьвітанак

View/ Download This Chapter/ Article... Увесь нумар у адным файле

Worth reading:

pdf
Сьвітанак, 2 (329) 2023

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

2 (329) 2023

Сем майстроў Віцебшчыны, у іх ліку і Наталля Сцержанкова з Шуміліна, атрымалі ганаровае званне «Народны майстар Рэспублікі Беларусь». Такое рашэнне было прынята на пасяджэнні экспертнай камісіі па народным мастацтве, народных промыслах і рамёствах пад кіраўніцтвам Яўгена Міхайлавіча Сахуты – доктара мастацтвазнаўства, старшыні Беларускага саюза майстроў народнай творчасці. Бадай што, на сёння гэта была самая высокая адзнака творчасцi ... More »


pdf
Сьвітанак, 1 (328) 2023

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

1 (328) 2023

29 снежня ў райцэнтры адбылася 62-я сесія Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў 28 склікання. Пасяджэнне праходзіла пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Мікалая Будневічана, на якім былі падведзены вынікі выканання асноўных параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2022 годзе. Разам з тым мясцовыя дэпутаты абмеркавалі прагнозныя паказчыкі на 2023 год, таксама разгледзелі раённы бюджэт на 2023 год. Менав... More »


pdf
Сьвітанак, 18 (327) 2022

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

18 (327) 2022

На днях у Шуміліне ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама адбыўся кірмаш вакансій. Аднак у ходзе мерапрыемства высветлілася, што на 119 працоўных месцаў знайшлося ўсяго 6 прэтэндэнтаў. Гэта не стала нечаканасцю, бо падобная з’ява паўтараецца на кожным кірмашы – такія асаблівасці мясцовага рынку працы. Чаму так склалася? Як вядома, па даўняй традыцыі, болей за ўсіх назіраецца дэфіцыт кадраў у сельскай гаспада... More »


pdf
Сьвітанак, 17 (326) 2022

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

17 (326) 2022

На днях у райцэнтры прайшла сустрэча маладых спецыялістаў з кіраўніцтвам Шумілінскага раёна. Як вядома, у гэтым годзе пасля заканчэння вышэйшых, сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў кадры Шуміліншчыны ўпершыню папоўнілі 72 маладыя спецыялісты. Менавіта з гэтай нагоды адбылася сустрэча кіраўніцтва раёна з моладдзю. Перадусім у фае раённага цэнтра культуры маладых спецыялістаў сустрэў «Грошык» ад Беларусба... More »


pdf
Сьвітанак, 16 (325) 2022

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

16 (325) 2022

У Шумілінскім раёне створаны камфортныя ўмовы для развіцця суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Як паведаміла намеснік старшыні райвыканкама Святлана Цімашэнка, у гэтым годзе распрацаваны і выпушчаны «Інвестыцыйны атлас», які ўключае як існуючыя інвестыцыйныя праекты, так і ідэі для рэалізацыі. У рамках Дзяржаўнай праграмы «Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва» на 2021–2025 гады на пастаяннай аснове праводзяцца сустрэчы, дзе за... More »


pdf
Сьвітанак, 15 (324) 2022

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

15 (324) 2022

Шумілінскі раён утрымлівае лідэрства ў вобласці па бустэрнай вакцынацыі супраць каранавіруснай інфекцыі. Прышчэпку ад COVID-19 у Віцебскай вобласці атрымалі больш за 18,5 тыс. дзяцей ва ўзросце ад 5 да 17 гадоў, паведамляе Віцебскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Прышчэпачная кампанія ад каранавіруса ў паўночным рэгіёне ідзе добрымі тэмпамі. Як удакладнілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадск... More »


pdf
Сьвітанак, 14 (323) 2022

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

14 (323) 2022

Абласны фестываль працаўнікоў сяла «Дажынкі-2022», які тыдзень таму стартаваў ў Глыбокім, прадоўжыўся ў раёнах Віцебшчыны. 24 верасня ў аграгарадку Мікіціха шанавалі хлебаробаў Шумілінскага раёна. Свята атрымалася з шырокім размахам — грандыёзным, шматлюдным, прыгожым. Мерапрыемства пачалося з ускладання кветак да воінскіх могілак на станцыі Лоўша. Намеснік старшыні аблвыканкама Барыс Яфрэмаў, кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй ра... More »


pdf
Сьвітанак, 13 (322) 2022

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

13 (322) 2022

Упершыню ў гісторыі Шумілінскага раёна Сяргей Гоманаў з ААТ «АграБаравінка» намалаціў 2 тысячы тон збожжа. Любоў да вёскі і сялянскай працы ў Сяргея Гоманава з дзяцінства. Ураджэнец вёскі Добрына Шумілінскага раёна вырас у сялянскай сям'і. Маці была жывёлаводам, бацька ўсё жыццё працаваў на камбайнах. Досыць было ўсяго раз узяць сына з сабой, як хлапчук зразумеў, што гэта яго стыхія, і больш ні пра што не марыў. З правамі, атрыманымі ў ... More »


pdf
Сьвітанак, 12 (321) 2022

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

12 (321) 2022

Шумілінская міліцыя нядаўна выявіла факты крадзяжу паліва ў сельскай гаспадарцы раёна. Прынамсі, у сувязі з пачаткам жніва супрацоўнікі Шумілінскага раённага аддзела ўнутраных спраў працуюць ва ўзмоцненым рэжыме. Бадай што, выяўляць крадзяжы дзяржаўнай маёмасці нярэдка мясцовым міліцыянерам дапамагаюць нераўнадушныя мясцовыя жыхары. Так, на днях у райаддзел міліцыі паступіла інфармацыя пра тое, што механізатар аднаго з сельгаспрадпрыемс... More »


pdf
Сьвітанак, 11 (320) 2022

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

11 (320) 2022

Па выніках першага паўгоддзя вытворчасці малака ў сельгаспрадпрыемствах краіны – Шумілінскі раён аказаўся сярод аўтсайдэраў. Так, на сённяшні дзень, паводле інфармацыі Мінсельгасхарча, па выніках работы ў жывёлагадоўлі за студзень-чэрвень 2022 года вытворчасць малака ў сельгаспрадпрыемствах краіны перавысіла 3,8 млн. тон (100,1 працэнта да ўзроўню мінулага года), сярэдні надой малака ад каровы склаў 2745 кг. У лідэрах краіны па выніка... More »