Шкірманкоў Фелікс, Існасць

Існасць

Вершы

Шкірманкоў Фелікс

Publication Place: Мінск

Publication Date: 2006

Publisher: Чатыры чвэрці

Sizes: 96 с.

ISBN: 985-6734-46-0

Category: Belles-Lettres

Copyright © 2006 by Фелікс Шкірманкоў, Выдавецтва “Чатыры чвэрці” - афармленне

Book Collection: EEDC — the library of the East European Democratic Centre, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy)

Copy Numbers: EEDC — [2527]

Call Number: V.1.Szk

UDC: 882.6-1

Аўтар сябруе з пяром яшчэ з маладосці і праз усё жыццё. Кніга вершаў па-беларуску — новы літаратурны здабытак. Ф. Шкірманкоў не шукае нейкія надзвычай арыгінальныя, модныя зараз тэмы. У ягоным пільным паэтычным зроку заўсёды знаходзяцца самыя звычайныя людзі — вяскоўцы, жыхары мястэчак, невялікіх беларускіх гарадоў Цікавасць да простага чалавека набывае грунтоўную значнасць. Вершы, байкі, казкі Ф. Шкірманкова не прэтэндуюць на значныя філасофскія абагульненні, не спрабуюць здзівіць чытача нечаканымі вобразамі, метафарамі. У іх свая задача і свой маштаб. Пачуцці крэўнай сувязі з людзьмі, адказнасці перад сваёй Айчынай дапамагаюць яму стварыць самабытны паэтычны свет, які на роўных перагукаецца з клопатамі і трывогамі ўсяго чалавецтва. Аўтар гаворыць з чытачом натуральна, свабодна, захоплена і шчыра, у чым і заключаецца асноўная вартасць гэтай кнігі.

Catalog: EEDC

Only in the library of the East European Democratic Centre (hardcopy)

Worth reading:

epub
Шкірманкоў Фелікс, За восем дзён да перамогі

За восем дзён да перамогі

Шкірманкоў Фелікс

Час выкрасліў з памяці асобныя дэталі, дакладную паслядоўнасць падзей, але агульны малюнак тых дзён, настрой добра памятаю. ...30 красавіка 1945 года мне, камандзіру ўзвода 113-га асобнага ордэнаў Багдана Хмяльніцкага i Чырвонай Зоркі інжынерна-сапёрнага батальёна, было загадана правесці інжынерную разведку пад пантонную пераправу для танкаў цераз раку Одэр. Такая задача ўвогуле складаная: трэба вызначыць шырыню ракі, хуткасць плыні, гл... More »


pdf
Шкірманкоў Фелікс, Беларусь - любы край

Беларусь - любы край

пра час і пра нас

Шкірманкоў Фелікс

З той пары, як з’явіліся прыватныя прадпрымальнікі, узнік і пачаў пашырацца гарадскі рынак. Гандляры і пакупнікі сустракаюцца на рынку кожны дзень. У сваёй большасці і першыя і другія – гэта жыхары свайго горада. А таму і першых і другіх цікавіць усё, што адбываецца ў родным горадзе. І калі першыя ўладкоўваюцца на рынку са сваім таварам, каб прадаць яго, дык другія не ўсе ідуць на рынак, каб гэты тавар купіць. Шмат хто ходзіць на рынак,... More »


Шкірманкоў Фелікс, Баліць, крычыць мая душа...

Баліць, крычыць мая душа...

Шкірманкоў Фелікс

Фелікс Уладзіміравіч Шкірманкоў — надзвычайны чалавек. Мудры, адважны, няўрымсьліва творчы. Па-маладому энэргічны й дужы. Жыцьцёвы шлях ягоны немагчыма аддзяліць ад лёсу нашае краіны. Прайшоў усю вайну ад пачатку да перамогі: партызаніў, быў паранены. На шчасьце, вычын ягоны быў годна ацэнены ўзнагародамі. Пасьля — дзесяцігодзьдзі ра-мантычнае й мужнае працы геолягам далёка ад Бацькаўшчыны. Фелікс Шкірманкоў — творца адпрыроды; відавочн... More »