Publication Place: Варшава
Publication Date: 2014
Editor: Лаўроўская Ірына
Publisher: Fundacja European Urban Institut
Sizes: 148 с.
ISBN: 978-83-940777-0-9
Category: History; Culture
Book Collection: BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy)
Copy Numbers: BTH — [4654]
Supplementary Data: Матэрыялы з Міжнароднай навуковай канферэнцыі „Гістарычныя гарадскія ансамблі у часы перамен. Праблемы. Выклікі. Шансы.” арганізаванай фондам European Urban Institut у супрацы з Музеем Гісторыі Польскіх Жыдоў пры падтрымцы Амбасады Каралеўства Нідэрландаў
Беларуси і яўрэі былі самымі шматлікімі народамі поліэтнічнага беларуска-літоўскага рэгіёна Расійскай імперыі. Паводле перапісу насельніцтва 1897 года яўрэі былі на другім месцы па колькасці пасля беларусаў сярод народаў, якія жылі на тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Беларусь. Яны складалі 14 % (каля 1 млн. чалавек) сярод усяго цывільнага насельніцтва рэгіёна. Удзельная вага яўрэяў сярод гарадскога насельніцтва складала 53,5 %. Беларусь мела найболыпую шчыльнасць яўрэйскага насельніцтва ў свеце яшчэ на пачатку XX стагоддзя. Натуральна, што такія аб'екты матэрыяльнай культуры яўрэйскага народа, як сінагогі ды могілкі сталі неад'емным элементам культурнага ландшафту беларускіх гарадоў, пачынаючы з сярэднявечча. I сёння ў шэрагу гарадоў і былых мястэчак Беларусі самабытная яўрэйская традыцыя застыла ў архітэктурных формах надмагілляў і сінагог. (Іна Соркіна, Архіўныя крыніцы ды ўспаміны пра жыдоўскія могілкі Берасьця з першай паловы XIX ст., фрагмент)
Catalog: BTH