Publication Place: Менск-Варшава
Publication Date: 2019-08-18
Publisher: БелсатTV
Book Series: Welcome ў Беларусь
Sizes: 00:20:00
Category: Video
Copyright © 2009-2019 by Белсат
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Source: www.belsat.eu
Чым можа здзівіць і напалохаць аўстралійца Беларусь? Падавалася б, што чалавек з краіны, дзе скачуць кенгуру, у балотах сядзяць кракадзілы, а на дрэвах – каалы, падрыхтаваны да ўсяго. Але ж у нашых мясцінах водзяцца бязлітасныя пачвары, страшнейшыя за любую чупакабру! Усё пачыналася досыць прыемна. Эндру Джадж прыляцеў у Беларусь, каб паглядзець на птушак. Хлопец працуе ў галіне электроннага продажу адзення. Ён добра разбіраецца ў трэндах і супрацоўнічае з сусветна вядомымі брэндамі. «У модзе часта выкарыстоўваюцца птушкі на ўзорах, выявах. Мы, людзі, ужываем гэтыя сімвалы, бо птушкі цікавяць і натхняюць нас», – кажа Эндру.
Video: Welcome ў Беларусь
Belarusian publishers: БелсатTV
Publishing series: Welcome ў Беларусь
Catalog: Kamunikat.org
Дзяды амерыканца Джэрэда Гоўлдмэна эмігравалі з беларускага Палесся ў ЗША ў 1910 годзе. Хлопец вырашыў наведаць месца, адкуль паходзяць ягоныя продкі. Дзеля гэтага ён прыляцеў у Менск, адкуль выправіўся ў дарогу да малой радзімы дзядоў… бягом. Месца, якое продкі амерыканскага бегуна пакінулі больш за сто гадоў таму, – за 300 кіламетраў ад беларускай сталіцы. Джэрэда гэта не палохае: «Я ўпершыню ў Беларусі, каб пабачыць свае вытокі. Мае ... More »
Прыехаць у Менск дзеля моднай фотасесіі? Не кожнаму замежніку такое прыйдзе ў галаву. Здзяйсняць незвычайныя мары ў нашай краіне гасцям з усяго свету дапамагае праграма «Welcome ў Беларусь». Іфунанья Дымаку (Ifunanya Dimaku) прыехала ў Горадню вучыцца ў медычным універсітэце. Але з куды большым захапленнем, чым пра кар’еру лекара, дзяўчына размаўляе пра моду. І хто б мог падумаць, што горад над Нёмнам падкіне ёй шанец зрабіць першыя кро... More »
‘C’est la Bérézina’ кажуць французы пра нейкае няшчасце або катастрофу. Выраз замацаваўся пасля паразы напалеонаўскай арміі на рацэ Бярэзіна ў 1812 годзе. Для Інгрыд Пансі ды Афэлі Гіюўэ-Лямі, якія прыехалі ў Беларусь з Францыі, прайсціся па напалеонаўскіх мясцінах і паплаваць у той самай Бярэзіне – абавязковы пункт праграмы для кожнага француза. Што яшчэ паспелі зрабіць госці ў Беларусі? Францужанкі вучыліся і працавалі ў Менску больш ... More »
Гіві Кбілашвілі цягам трох гадоў жыве ў Менску. Ён – саліст грузінскага балету «Lelo». Каб папоўніць рэпертуар беларускім танцам, Гіві едзе на фэст «Пятровіца» ў Любанскі раён. Герой праграмы – прафесіянал, але ці зможа ён пераняць беларускую манеру танцу? Паводле Сяргея Выскваркі, даследніка і папулярызатара беларускай народнай танцавальнай культуры, рухі ў танцы – не самае складанае. Важнейшае – унутранае адчуванне і манера выканання... More »
Першы год у Беларусі адкрылі турыстам зону адчужэння пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Аргентынскі падарожнік Сант’яга Лютэра, фатограф і блогер-пачатковец, які аб’ездзіў усю Еўропу, ужо быў на ўкраінскім баку чарнобыльскай зоны. Яму не цярпіцца параўнаць яе з тым, што ў Беларусі. Шлях аргентынца ляжыць праз Бабруйск. У пошуках статуі сімвала места ён блукае па горадзе і спрабуе паразумецца з мінакамі па-англійску. Лацінаамерыканскага ... More »
Элі Мубэнга прыехаў у Наваполацк з афрыканскай Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, каб вывучаць расейскую мову. Хлопец размаўляе на сямі мовах свету, захапляецца беларускімі кветкамі ды прыгожа спявае. Ад сяброў хлопец даведаўся пра беларускую лазню і захапіўся ідэяй яе наведаць. Але трапіць у гарадскую лазню не ўдалося. Даведаўшыся, што ў Элі неўзабаве дзень народзінаў, здымачная група праграмы «Welcome ў Беларусь» вырашыла зрабіць яму пад... More »
Ягор Рыбакоў – актор кіно і тэатру з Масквы. Ён упершыню ў Беларусі і мае на мэце не толькі наведаць выдатныя мясціны нашага краю, але і трапіць у беларускае кіно. Сваю вандроўку ён пачынае з Музею гісторыі беларускага кіно. Ягор гэтак натхняецца стужкамі, пра якія тут распавядае экскурсавод Вольга Тарасевіч, што намерваецца абавязкова перагледзець іх, калі вернецца ў Маскву. Наступны пункт плану – майстар-клас, які Ягор разам са сваім ... More »
Італьянец Рабэрта марыў адчуць атмасферу беларускага жыцця ў правінцыі, а таксама апынуцца на вясковай дыскатэцы. Дзеля гэтага каманда праграмы «Welcome ў Беларусь» выпраўляецца разам з ім у палескую вёску Заверша, што пад Драгічынам, зрабіўшы прыпынак у самім горадзе. Райцэнтр уражвае Рабэрта, ён параўноўвае яго са швейцарскім мястэчкам. А ад самой вёскі італьянскі госць прыходзіць у захапленне: «Я шчаслівы. Мне падабаецца тутэйшая атм... More »
Вегетарыянка Анна Штайнман з Нямеччыны прыехала ў Беларусь у гастранамічны тур і не стрымалася, каб не з’есці пальцам пханай каўбасы. А ўсё таму, што дзяўчына ўпэўненая: каб зразумець культуру краіны, трэба пакаштаваць ежу, якую ў ёй гатуюць. Чым яшчэ беларускія кухары здзіўлялі нямецкую турыстку, глядзіце ў чарговым выданні «Welcome ў Беларусь». Кулінарныя прыгоды пачаліся ў Менску, дзе Анна разам з эксперткай у вегетарыянскіх стравах ... More »
«Дзяцінства ў мяне скончылася, калі я зламала хрыбетнік. Я зляцела з каня на бетонную пліту», – распавядае Юлія Троксне з Рыгі, гераіня праграмы «Welcome ў Беларусь». Аднак, нягледзячы на цяжкую траўму, яна адкрыла свой конны клуб. Каб засвоіць новыя элементы коннай язды, Юлія адпраўляецца ў Беларусь, не ўяўляючы, якія выпрабаванні напаткаюць яе падчас майстар-класу. Госцю з Рыгі пагадзіўся навучаць Павел Калінкаў, уладальнік сядзібы «З... More »