![]() |
![]() |
Publication Place: Львоў
Publication Date: 2007
Publisher: Парахвія сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы
Category: Religion
Copyright © 2007 by Парахвіі сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Supplementary Data: Складзена cьвятаром Сяржуком Горбiкам; Бiблiйныя тэксты пададзены згодна перакладу спадара Васiля Сёмухi; Дзеля служэньня ў Беларускiм Праваслаўным Абрадзе; Дабраслаў, Госпад, працу нягоднага слугi Твайго Кніга публікуецца тут за ласкавай згодай а. Сяржука Горбіка
“Носіш Ты Адамава аблічча, / Існы ў выяве Боскай, Усядасканалы, / і дабраваліш, каб Цябе трымалі на руках, / усё Трымаючы ў руцэ Сваёю сілаю”, - / Чыстая Усягодная вяшчала, клікаючы, - / “Як спавіваць Цябе буду пялёнкамі, нібы Немаўля? / Як буду сілкаваць Цябе грудзямі, усё сілкуючага, / як - галечы Тваёй, праўзыходнай розум, дзівавацца? / Як Цябе Маім Сынам назаву, / Сама з'яўляючыся цяпер Слугой Тваёю? / Апяю, дабраслаўляю Цябе, / падаючага сусьвету вялікую міласьць!” Немаўля, народжанае ад Яе, / - прадвечнага Бога - бачачы, Усягодная, / рукамі Яго трымаючы, і цалуючы часта, / і радасьцю напаўняючысь, зьвярталася да Яго: / “Божа Усявышні, Цар Нябачны, / як Я Цябе бачу і не магу уцяміць / таемства галечы Тваёй бязьмернай? / Бо пячора найцесная, і тая - чужая, / усярэдзіне сябе месьціць Цябе, нарадзіўшагася, / і дзявоцтва не парушыўшага, / улоньне Маё захаваўшага, як перш калад, / і падаючага вялікую міласьць!” (фрагмэнт)
Catalog: Kamunikat.org