Publication Place: Пецярбург/Мінск
Publication Date: 1990
Publisher: Загляне сонцэ і ў нашэ ваконцэ
Sizes: 32 с.
ISBN: 5-7880-0520-5
Category: Belles-Lettres; Children’s Books
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy); EEDC — the library of the East European Democratic Centre, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy)
Copy Numbers: BTH — [4973]; EEDC — [2341]
Call Number: VI.Pie
Supplementary Data: Факсімільнае выданне
Факоімільнае выданне першай кнігі для дзяцей на беларускай мове. Кніга была выдадзена ў Пецярбурзе ў 1906 годзе паэтэсай-рэвалюцыянеркай, асветніцай і вучонай Элаізай Пашкевіч (Цёткай). Сярод дарэвалюцыйных пісьменнікаў Беларусі адно з пачэсных месц па праву належыць Цётцы (сапраўднае прозвішча Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч). Паэтэса-рэвалюцыянерка, асветніца, рэдактар, публіцыст, настаўніца, артыстка, медыцынскі работнік — усё гэта ўвасабляла ў сабе яркая, самабытная асоба Цёткі. Веды, набытыя ў семінарскім вучылішчы, вопыт вясковай настаўніцы, педагагічны і літаратурны талент, любоў да роднай зямлі дапамаглі ёй стварыць кніжку «Першае чытанне для дзетак беларусаў», якая была надрукавана ў 1906 годзе. У ёй вершы, навелы-замалёўкі, вучэбны матэрыял, а таксама народныя казкі, прыказкі, прымаўкі, прыпеўкі, загадкі. Упершыню свой псеўданім — Цётка — Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч выкарыстала іменна ў гэтай кніжцы. Цяпер маленькі чытач мае магчымасць атрымаць факсімільнае выданне «Першага чытання для дзетак беларусаў».
Catalog: Kamunikat.org | BTH | EEDC