Publication Place: Мінск
Publication Date: 2017
Editor: Лапцёнак Алена
Graphics Design: Корзун Віктар
Publisher: Праваабарончы цэнтр Вясна
Book Series: Беларуская турэмная літаратура
Sizes: 258 с.: іл.
Category: Human Rights
Copyright © 2017 by Зміцер Дрозд, Віктар Корзун - афармленне серыі
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy); private library in Bialystok (hardcopy)
Copy Numbers: BTH — [4517]
Беларуская турэмная сістэма практычна закрытая ад грамадскасці. Толькі той, хто асабіста прайшоў праз турэмнае зняволенне, ведае, у якіх умовах і па якіх законах жывуць асуджаныя. У сучаснай Беларусі крымінальны пераслед выкарыстоўваецца ўладамі як сродак пакарання грамадскіх актывістаў, прадстаўнікоў апазіцыйных колаў за іх дзейнасць. Палітзняволеныя ў Беларусі, паводле савецкіх традыцыяў, у турмах пераследуюцца адмыслова. Важна захаваць і данесці да беларускага грамадства сведчанні ахвяраў палітычных рэпрэсіяў. Беларуская сучасная гісторыя працягаецца і за турэмнымі мурамі. Дзённік Змітра Дразда «Бунт батанікаў» — першая дакументальная кніга выдавецкай серыі «Беларуская турэмная літаратура». Яе аўтар з’яўляецца адным з палітычных зняволеных, якія трапілі за краты пасля акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, якая адбылася 19 снежня 2010 года. Дзённік веўся на працягу амаль сямі месяцаў: з першых дзён затрымання 19.12.2010 і да самага вызвалення. Мова арыгінала захаваная, іншыя тэксты Змітра Дразда, уключаныя ў кнігу, былі напісаныя пазней па-беларуску альбо перакладзеныя на беларускую мову.
Belarusian publishers: Праваабарончы цэнтр Вясна
Publishing series: Беларуская турэмная літаратура
Catalog: Kamunikat.org | BTH | Прыватны кнігазбор