Publication Place: Мінск
Publication Date: 2017
Editor: Лапцёнак Алена
Graphics Design: Корзун Віктар
Publisher: Праваабарончы цэнтр Вясна
Book Series: Беларуская турэмная літаратура
Sizes: 252 с.: іл.
Category: Human Rights
Copyright © 2017 by Аліневіч Ігар, Віктар Корзун - афармленне серыі
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy); private library in Bialystok (hardcopy)
Copy Numbers: BTH — [4515]
Ігар Аліневіч нарадзіўся ў 1983 годзе. Са школьных гадоў цікавіўся гісторыяй, асабліва анархісцкага руху, чытаў працы і вывучаў жыццё ягоных заснавальнікаў, тэарэтыкаў і практыкаў Па адукацыі інжынер-электроншчык. Удзельнічаў у працы над расійска-беларускім спадарожнікам. Быў абвінавачаны ў нападзе на амбасаду РФ у Мінску і ва ўдзеле ў іншых акцыях анархістаў. 27 траўня 2011 года асуджаны да 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй аўтамабіля, атрымаўшы найвялікшы тэрмін зняволення з усіх палітвязняў за ўсю найноўшую гісторыю Беларусі. Вызвалены 22 жніўня 2015 года ў ліку шасці беларускіх палітвязняў згодна з падпісаным прэзідэнтам Беларусі ўказам аб памілаванні. Рукапіс дзённіка, напісаны ў турме КДБ, разам з іншымі артыкуламі Ігар Аліневіч здолеў перадаць на волю, і ў сакавіку 2013 года намаганнямі выдавецтва «Радыкальная тэорыя і практыка» выйшла кніга «Еду ў Магадан». Яе невялікі наклад разышоўся вельмі хутка, іншыя выдаўцы другое выданне зрабілі няпоўным — без некаторых артыкулаў. У снежні 2013 года Ігар Аліневіч з кнігай «Еду ў Магадан» стаў першым лаўрэатам Прэміі імя Францішка Аляхновіча, заснаванай Беларускім ПЭН-цэнтрам сумесна з Радыё Свабода за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні. Кніга перакладзеная на іншыя еўрапейскія мовы — англійскую, нямецкую, польскую, чэшскую, сербскахарвацкую, французскую, іспанскую, беларускі пераклад дзённіка друкаваўся ў газеце «Новы час». Асобнае выданне кнігі Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан» на беларускай мове выходзіць упершыню і дапоўнена новымі артыкуламі
Belarusian publishers: Праваабарончы цэнтр Вясна
Publishing series: Беларуская турэмная літаратура
Catalog: Kamunikat.org | BTH | Прыватны кнігазбор