Бах Ёган Себасцьян, Цярпеньні паводле Мацьвея

Цярпеньні паводле Мацьвея

Бах Ёган Себасцьян

Translator: Сёмуха Васьль

Category: Belles-Lettres; Translations

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Supplementary Data: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Васіля Сёмухі

Ідэя ахвяравання дзеля выратавання чалавецтва праз пакуты ўкрыжаванага Хрыста і яго цудоўнае ўваскрэшанне – адна з найбольш пашыраных тэмаў мастацтва розных часоў, і найперш мастацтва барока.У еўрапейскай музычнай культуры найбольш поўным адлюстраваннем гэтай ідэі стаў жанр Пасьён-Араторыі (ці, Пасьён). Вяршыняй жанра і да сёння з’яўляюцца сусветна вядомыя шэдэўры Ё. С. Баха Matthäus-Рassion i Johannes-Рassion. Беларускай рэлігійнай культуры ўласна Пасьён як буйны кантатна-аратарыяльны жанр не атрымаў пашырэння, але вядома, што пад час Тыдня Цярпенняў пасійныя містэрыі суправаджаліся жалобнымі галашэннямі, так званымі “жальбамі” (ці, планктамі). У эпоху Рэнесанса, рэлігійнай рэфармацыі і контр-рэфармацыі дамінавала ў тагачасным мастацтве ідэя абсалютызму хрысціянскай веры. Гэта мастацкая ідэя распаўсюдзілася і на краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, у тым ліку і на Вялікае Княства Літоўскае. Вялікую ролю ва ўзнікненні асобнага жанру жальбаў адыгралі літаратурныя разважанні і дыялогі пасійнай тэматыкі, папулярныя ўжо ў эпоху барока. (Г. Лыч, В. Скарабагатаў, фрагмэнт)

Catalog: Kamunikat.org

View/ Download This Chapter/ Article... Уся кніга ў адным файле