Publication Place: Гомель
Publication Date: 1995
Publisher: Беларускае Агенцтва навукова-тэхнічнай і дзелавой інфармацыі
Sizes: 180 с., 21 см
ISBN: 985-415-005-4
Category: Ethnography; History; Culture; Belles-Lettres; Religion
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Народная міфалогія ўсходніх славян — сукупнасць уяўленняў аб прыродзе і прыродных з'явах, заснаваных на архаічных язычніцкіх вераваннях. Ахопліваючы шырокае кола самых розных з'яў і прадметаў, міфалогія па-свойму тлумачыць рзчаіснасць, падкрэсліваючы яе супярэчлівасць, складанасць, прыгажосць і гармонію. 3 глыбінь вякоў праз рэлігійны, адміністрацыйны і ідэалагічны ўціск да нас дайшлі толькі рэшткі старажытных народных уяўленняў, павер'яў і прыкмет. «Міфалагічная перспектива» дазваляе не толькі ўбачыць іх арганічную ўзаемасувязь, але і вызначыць іх вытокі, суаднесці са шматлікімі абрадамі і звычаямі. Прапануемая кніга з'яўляецца адной з першых спроб стварэйня даведніка па ўсходнеславянскай міфалогіі. У рабоце ўтрымліваюцца звесткі больш чым аб 180 міфонімах — назвах міфічных істот, хатніх і дзікіх жывёл, раслін і неадушаўлёных прадметаў, народных свят, стыхій і некаторых колераў. Народна-міфалагічныя ўяўленні, паверЧ і прыкметы падаюцца з выкарыстаннем фальклорных і літаратурных матэрыялаў, а таксама дадзеных роднасных усходнеславянскіх моў. Прызначаецца для студэнтаў гуманітарных і іншых спецыяльнасдей, настаўнікаў і выкладчыкаў ВНУ, работнікаў культуры і ўсіх, хто цікавіцца багатай духоўнай сцадчынай усходнеславянскіх народаў.
Catalog: Kamunikat.org
Кніга з яўляецца адной з першых спроб у беларусістыцы даць у навукова-папулярнай форме ўяўленне аб этналінгвістыцы. Праз асобныя словы і словазлучэнні паказана “зашыфраваная” інфармацыя аб светапоглядзе нашых продкаў, абрадах, звычаях, уяўленнях людзей аб навакольнай рэчаіснасці. Адрасуецца вучням сярэдніх і старэйшых класаў, будзе карысная студэнтам. More »