![]() |
![]() |
Publication Place: Мінск
Publication Date: 1959
Publisher: Інстытут гісторыі партыі ЦК КПБ - філіял Інстытута марксізма-ленінізма пры ЦК КПСС
Publishing/ Printing House: Дзяржаунае выдавецтва БССР Рэдакцыя сацыяльна-эканамічнай літаратуры
Category: History
Book Collection: BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy)
Copy Numbers: BTH — [4167]
Партызанская барацьба савецкага народа супроць нямецка-фашысцкіх захопнікаў увайшла ў гераічны летапіс Вялікай Айчыннай вайны як адна з яркіх яе старонак. Развіваючыся ў арганічнай сувязі з усім ходам Айчыннай вайны, будучы яе неад’емнай і падпарадкаванай часткай, нартызанская барацьба адыграла вялікую ролю ў дасягненні нашай сусветна-гістарычнай перамогі над гітлераўскай Германіяй і яе саўдзельнікамі. Гісторыя справядлівых вызваленчых і рэвалюцыйных войн ведае нямала яркіх прыкладаў партызанскіх выступленняў народных мас. Асабліва паказальна ў гэтых адносінах гераічнае мінулае нашай Радзімы, народы якой не раз узнімаліся на партызанскую барацьбу супроць іншаземных захопнікаў і іншых прыгнятальнікаў. Вялікае полымя народнай партызанскай вайны распалілі працоўныя Расіі ў тылу іншаземных інтэрвентаў і белагвардзейскіх армій у незабыўныя 1918—1920 гады. (Прадмова, фрагмент)
Catalog: BTH