Publication Place: Менск-Варшава
Publication Date: 2017-04-13
Publisher: БелсатTV
Book Series: Рэпартэр
Category: Video
Copyright © 2009-2017 by Белсат
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Source: www.belsat.eu
Былы настаўнік гісторыі і чарнобыльскі ліквідатар Адам Варанец жыве цяпер у вёсцы Уць Добрушскага раёну. Туды яго ды іншых жыхароў вёскі Астрагляды, што на Брагіншчыне, перасялілі пасля выбуху на Чарнобыльскай АЭС. Спадар Адам распачаў ініцыятыву па стварэнні музею выселеных вёсак. Вялікую частку там будзе займаць матэрыял, прысвечаны ягонай малой радзіме.
Ці помняць сённяшнія нашчадкі палякаў аб рэпрэсіях 30-х гадоў? Спадарыня Вікторыя Шышло нарадзілася ў ГУЛагу. Ейных бацькоў, этнічных палякаў, выслалі з беларускае вёсачкі Замасточча ў лагер у Пермскі край, дзе яны правялі больш за 20 гадоў. На шчасце, уся сям’я ацалела і здолела вярнуцца ў Беларусь. Сёння спадарыня Вікторыя распавядае, што ў яе здарыўся гіпертанічны крыз пасля таго, як яна ўпершыню прачытала апавяданні Варлама Шаламава... More »
Арцём Галавій – заснавальнік дабрачыннай арганізацыі «Ніткі сяброўства», якая трэці год займаецца праблемай сацыялізацыі дзяцей-сіротаў у сталіцы. Адзін з праектаў – «Дружная кухня», дзе выхавальнікі інтэрнатаў рыхтуюць стравы, адначасова навязваючы новыя знаёмствы. Арцём Галавій ведае, як цяжка жывецца без бацькоў. Можа, таму ён і не абыякавы для лёсу іншых сіротаў.
www.belsat.... More »
Жыхарка Пінску Іна Вячорка кіруе дабрачыннай арганізацыяй «Добрае сэрца». Разам з аднадумцамі дзяўчына дапамагае ўсім, хто ў патрэбе. Іна – інвалід з дзяцінства, яна нарадзілася з павышанаю ломкасцю костак. Аднак страшны дыягназ не перашкодзіў ёй паўнавартасна жыць і сваім прыкладам паказваць іншым, што ў жыцці можна навучыцца даваць рады з любымі праблемамі. Далучыцца да добрае справы Іны Вячоркі можа кожны, пералічыўшы сродкі на дабра... More »
Ксяндза Вайцяхоўскага вывозілі ў поле ды прымушалі ісці з прывязаным бервяном – «як Хрыстос». А калі прыйшлі арыштоўваць, ён схаваўся ў скрыні. У савецкія часы камуністычныя ўлады знішчалі касцёлы, а святароў катавалі. Калі за любое неасцярожна сказанае слова можна было атрымаць дзясяткі гадоў сталінскіх лагераў, людзі адважваліся бараніць свае святыні і дапамагаць ксяндзам. Дзякуючы трываласці ды адвазе тых, хто супрацьстаўляўся чыноўн... More »
Пакуль Алег Бірукоў з вёскі Ілля, што ў Вілейскім раёне, ляжаў у лякарні, ягоны дом згарэў. Самастойна мужчына адрамантаваць яго не можа, бо ў выніку хваробы – цукровага дыябету – яму ампутавалі дзве нагі. Алег папрасіў дапамогі ў мясцовых уладаў, аднак тыя з ёй спяшацца не сталі. Нашыя карэспандэнты некалькі дзён спрабавалі звязацца са старшынём Вілейскага райвыканкаму, але ягоная сакратарка кожны раз сцвярджала, што ён не мае часу на ... More »
Вакол аднаўлення замку Баторыя ў Горадні ідуць гарачыя спрэчкі. У найбліжэйшыя месяцы плануецца пачаць рэстаўрацыйныя працы. Аднак праект архітэктара Уладзіміра Бачкова, які зацвердзілі ды на падставе якога будынак будзе аднаўляцца, шмат якія адмыслоўцы лічаць недапрацаваным. Ды нават кажуць пра тое, што, калі праект будзе рэалізаваны ў такім выглядзе, мы можам згубіць сапраўдны гістарычны помнік, а замест яго атрымаць «дыснэйлэнд». Гіс... More »
Беларуская вёска, з якой апошнімі дзесяцігоддзямі людзі ўцякалі, цяпер стаецца модным месцам. Натхняе і прыцягвае да сябе штораз больш гараджанаў. У асноўным шумныя гарады пакідаюць маладыя семʼі, якія кантакт з прыродай і спакой цэняць больш за выгоду і атачэнне сучаснымі тэхналогіямі. Як жывецца былым гараджанам у сельскай мясцовасці, вы даведаецеся з нашага першага рэпартажу.
<b... More »
Адзінаму ў краіне сонечнаму гадзінніку, што згадваўся яшчэ ў старажытных хроніках часоў Вялікага Княства Літоўскага, сёлета споўнілася 250 гадоў. Ён паўстаў у мястэчку І́шчална, што на сучаснай Шчучыншчыне, адначасова касцёлам Святой Тройцы. Мястэчка сёлета таксама святкуе юбілей: 500 гадоў з першай пісьмовай згадкі ў старажытных летапісах.
www.belsat.eu

<if... More »
Падзеі вашага гораду, якіх не паказвае мясцовая тэлевізія — занадта праўдзівыя? Калі вы ведаеце гісторыю, якую мусяць пачуць усе, падзяліцеся з намі, і вы ўбачыце яе ў штотыднёвай перадачы рэпарцёраў «Белсату». Мы не баімся казаць пра складаныя і канфліктныя грамадскія і проста жыццёвыя сітуацыі. Для нас няма забароненых тэмаў. Мы заўсёды ў віры найважнейшых для вас падзеяў. Адмыслова для вас рэпарцёры «Белсату» працуюць ва ўсіх абласця... More »
Падзеі вашага гораду, якіх не паказвае мясцовая тэлевізія — занадта праўдзівыя? Калі вы ведаеце гісторыю, якую мусяць пачуць усе, падзяліцеся з намі, і вы ўбачыце яе ў штотыднёвай перадачы рэпарцёраў «Белсату». Мы не баімся казаць пра складаныя і канфліктныя грамадскія і проста жыццёвыя сітуацыі. Для нас няма забароненых тэмаў. Мы заўсёды ў віры найважнейшых для вас падзеяў. Адмыслова для вас рэпарцёры «Белсату» працуюць ва ўсіх абласця... More »