Publication Place: Менск-Варшава
Publication Date: 2017-03-08
Publisher: БелсатTV
Book Series: Два на два
Category: Video
Copyright © 2009-2017 by Белсат
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Source: www.belsat.eu
«Шукаем менеджара: мужчына, 35 год, з прапіскай». Гэты тэкст тройчы парушае Канстытуцыю. Канстытуцыйны суд Беларусі прааналізаваў абвесткі працадаўцаў і знайшоў у іх дыскрымінацыю! Пасля гэтага ў заканадаўства былі ўнесены змены, якія забараняюць такія фармулёўкі. Але яны працягваюць зʼяўляцца. Чаму? Таму што пакарання для аўтараў заканадаўца не прадугледзеў. У Міжнародны жаночы дзень, які адзначаюць у шэрагу краінаў свету, у тым ліку ў нашай, традыцыйна акрамя віншаванняў уздымаюцца і праблемы, з якімі сутыкаюцца ў штодзённым жыцці жанчыны.
Video: Два на два
Belarusian publishers: БелсатTV
Publishing series: Два на два
Catalog: Kamunikat.org
Грошы, якія выбіваюць з «дармаедаў», пойдуць у тым ліку і на заробкі чыноўнікам. На аплату працы людзей, занятых у бюджэтнай сферы, сыходзіць ад 30 да 40 % гэтага самага бюджэту, гаворыць кіраўнік праекту «Кошт ураду» Уладзімір Кавалкін. Тым часам, Беларусь – адзін з усясветных чэмпіёнаў паводле колькасці чыноўнікаў. Дакладныя лічбы засакрэчаныя, эксперты называюць лічбы ад 50 тыс. да 150 тыс. дзяржслужбоўцаў. Улічваючы іх куды вышэйшыя... More »
Што нясе нам 2017-ы? Прагнозы афіцыйных і незалежных экспертаў традыцыйна супярэчаць адзін адному. Паводле планаў ураду, сёлета беларускую эканоміку чакае хай і сціплы, але рост – на 1,7 % валавога ўнутранага прадукту. Улічваючы ж, што толькі за студзень гэты паказнік не толькі не вырас, але скараціўся на 0,5 %, планы ўладаў можа выратаваць толькі цуд. Ці чакае нас беднасць у 2017-м? І ці можна выжыць без зніжак на расейскі газ? У тэлед... More »
Перабежчык Лукашэнка распачаў ліцвінізацыю Беларусі і збіраецца вырваць краіну з «русского мира» ды перакінуцца на Захад. Крамлёўскія прапагандысты перапісваюць антыўкраінскія штампы на беларускі лад, а эксперты спрачаюцца: маляванне гэта новага ворага ў вачох РФ ці дэманстратыўны бізун Лукашэнку. Усё больш рэальным выглядае і сцэнар вайсковай інтэрвенцыі на тутэйшыя палеткі. Пасля разгортвання расейскае базы на памежнай Браншчыне стала... More »
Ці будзе наша войска бараніць Беларусь? «Русский мир» ідзе ў Беларусь і выглядае ён зусім не мірна, папярэджваюць незалежныя ды праўладныя эксперты. Галоўнае разыходжанне ў прагнозах – ці адбудзецца насамрэч вайна ды акупацыя нашае краіны ўсходнім суседам альбо Крэмль абмяжуецца адно ціскам на Лукашэнку, змусіўшы яго канчаткова здаць Беларусь без аніводнага стрэлу. Пра гэта ў нашай тэледыскусіі «Два на два» размаўлялі Юры Царык, кіраўні... More »
Стары кантынент чакаюць яшчэ прынамсі тры важныя падзеі, якія могуць паспрыяць далейшай дэзынтэграцыі міждзяржаўнага хаўрусу: парламенцкія выбары ў Нідэрландах і Нямеччыне ды прэзідэнцкія ў Францыі. Паўсюль сурʼёзныя шанцы на перамогу маюць ультраправыя кансерватары і папулісты, якія выступаюць за адасабленне сваіх краінаў ад суседзяў па ЕЗ. Пра магчымасць рэферэндумаў аб выйсці з Еўразвязу гавораць палітыкі і іншых дзяржаваў – чальцоў ... More »
Дыскусія вакол лідара антысавецкага супраціву Міхала Вітушкі, узнятая рэдактарам Нашай Нівы Андрэем Дынько некалькі месяцаў таму, не сціхае дагэтуль. У часы Другой усясветнай вайны акрамя ўласна беларускіх вайсковых фармаванняў Вітушка служыў і намеснікам начальніка менскай паліцыі, а таму, паводле крытыкаў яго асобы, не мог не ведаць пра масавыя забойствы мірнага насельніцтва. Між тым, ведаць пра злачынства не азначае браць у ім непаср... More »
Захаваць добрае здароўе і самапачуванне, як вядома, найпрасцей ды найбольш эфектыўна можна дзякуючы ўласнай актыўнасці. Зрэшты, залатое правіла працуе не толькі на індывідуальным узроўні, але і ў маштабе краіны. Менавіта актыўныя грамадзяне найперш бяруць на сябе адказнасць на розных узроўнях – ад абароны Бацькаўшчыны да талакі ўва ўпарадкаванні мясцовага парку – і часцяком добраахвотна бяруць на сябе па сутнасці функцыі дзяржавы. Сярод... More »
Амаль 80 % жыхароў Беларусі жывуць па – за межамі менскай кальцавой, між тым асноўнае жыццё краіны сканцэнтраванае менавіта ў сталіцы. Тут традыцыйна большыя заробкі, лепшы выбар і якасць медычных ды іншых паслугаў, адукацыя, сюды ж ідзе і бальшыня інвестыцыяў, што трапляюць у Беларусь. Між тым, як вядома, Менск не гумовы, а таму сталічнае жыццё свеціць далёка не ўсім, пра што раз – пораз нагадваюць і ўлады. А таму не трапіць у лік дарм... More »
Беларусь застаецца неабароненай ад імперскіх, радыкальных, ксенафабічных, фашысцкіх ідэяў. Дзяржава стварае наратыў, які не базуецца на павазе, свабодзе індывіда, роўнасці ўсіх. У нас няма рэальнага механізма абароны правоў чалавека. Гэта між іншага праблема адукацыі. Нават на юрыдычных факультэтах у нас у кантэксце правоў чалавека насаджваецца заходнефобія. Правы чалавека гэта заўсёды каштоўнасці, якія можна абараніць законам. А ў Бела... More »
Ці памерла журналістыка ўслед за Вільняй і ці ў стане заклікі ў інтэрнэце разварушыць беларусаў? І што рабіць беларускім інтэрнэт-СМІ ў эпоху расейскай парпаганды па тэлебачанні? Саша Раманава (kyky.org) і Антон Матолька (@Motolko), вядомыя асобы беларускай медыйнай прасторы, у тэледыскусіі «Два на два»: – Б’юць апазіцыю: Мы рабяты чэсныя. Апазіцыя ад нас атрымлівае за імітацыю дзейнасці. 20 гадоў біцца аб сценку – гэта ўдзел слабога. А... More »