Publication Date: 2014
Translator: Раманаў Васіль
Publisher: Kamunikat.org
Book Series: Гісторыя ў перакладах Васіля Раманава
Category: History; Translations; Literary Studies
Copyright © 2014 by Раманаў В.
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Час да 60-тых гадоў цяперашняга стагоддзя , г. азн. да апошняй польска-рускай вайны, адзначыўся ў польскай літаратуры вялікім ажыўленнем у вывучэнні мясцовых этнаграфічных элементаў тэрыторый, уваходзіўшых некалі ў склад Польскай дзяржавы. Амаль з пачатку нашага стагоддзя ў гэтай літаратуры пачалі з’яўляцца досьледы аб Маларосіі, Беларусі і Ліцве; гэтыя вобласьці вывучалісь з гістарычнага, этнаграфічнага і эканамічнага боку. Такому напрамку не мала садзейнічаў Віленскі Ўніверсітэт, зачынены пасьля польскага паўстання 30-ых гадоў; у ім сабраліся лепшыя прадстаўнікі польскай навукі таго перыяду, у ім былі лепшыя польскія прафэсары, із яго выйшла шмат вядомых навукоўцаў. Канешне, навука з тых пор пайла на шмат далей, але, аднак, да шмат якіх прац таго часу, вывучаючым старыну Заходне-Рускага краю прыходзіцца звяртацца і цяпер: такія, напрыклад, працы Ярашэвіча, Норбута, Тышкевіча і інш. Уплыў Віленскага Ўніверсітэту прадаўжаўся і пасьля яго закрыцця да падзей 1863 года, калі пачаў моцна павялічвацца вялікарускі ўплыў.
Belarusian publishers: Kamunikat.org
Publishing series: Гісторыя ў перакладах Васіля Раманава
Catalog: Kamunikat.org
Хрысьціянства перайшло на Русь із Візантыі. Вельмі натуральна пагэтаму, што Царква і святарства тут сталі карыстацца такімі ж правамі і ўплывам, як і ў Візантыі. У Візантыі ж Царква мела вельмі шырокае значэнне. Патрэбна памятаць, што старажытнейшая хрысьціянская Царква, не вызнаваемая і нават пераследуемая рымскім урадам, уяўляла сабой асобнае духоўнае грамадства, звязанае не толькі рэлігіяй, але меўшае і сваё асобнае грамадскае кірава... More »
У палове цяперашняга стагоддзя беларускі край і яго насельнікі вызываюць вялікую цікавасць да сябе з боку польскай і рускай літаратуры і навукі. З’явіўся шэраг нататкаў, апісанняў падарожжаў, сборнікаў песень, разваг пра мову, гістарычных твораў. Цікавасць да краю ўзбуджаецца пераважна мясцовымі ўражэнцамі і цэнтрам гэтага літаратурна-навуковага руху зрабілася Вільня. Адна частка пісьменнікаў, выхаваная ў польскім культурным асяродку пі... More »
Пінскі ўезд Мінскай губ., займаючы вярхоўі Прыпяці, з мноствам рэчак, азёр і балот, пераразаючых яго ва ўсіх накірунках, з’яўляецца ці не адным з самых глугіх і незнаёмых куткоў нашай Айчыны. Гэта цэнтр Палесся, самая цікавая, самая характэрная яго частка, прырода, якая да гэтых пор дзікая і захоўвае сваю першабытную прыгажосць. Тут жыве загадкавы, хмуры паляшук, пра якога ўсім вядома даўнішняе апавяданне, як быццам бы на пытанне, што ё... More »
У апошні час па пытанню аб вясковай абшчыне ў межах Літоўска-рускай дзяржавы з’явілася ў літаратуры два супрацьлеглыя меркаванні. Праф. Уладзімірскі-Буданаў у вельмі ўдалым сваім артыкуле аб формах сялянскага землеўладання ў літоўска-рускай дзяржаве , паказаў на нешматлікія дадзеныя аб вясковай абшчыне, вядомыя із надрукаваных крыніц і прыйшоў да высновы аб існаванні вясковай абшчыны на заходне-рускіх землях. Галоўная аснова заходне-рус... More »
Вялікая руская рэвалюцыя, якая праходзіць на нашых вачах, у нашым гістарычным мінулым у руху дзекабрыстаў мела адну сур’ёзную спробу вызваліцца ад іга самаўладдзя. Таемнае таварыства, сябры якога атрымалі назву дзекабрысты, на працягу амаль дзесяці гадоў рыхтаваліся да знішчэння самадзяржаўна-бюракратычнага рэжыму. Гэты рух не быў выпадковым усплескам лібералізму. Ён абапіраўся на глыбокае незадавальненне думаючай часткі рускага грамадс... More »
Прычыны, якія стрымлівалі мяне ад выдання гэтай працы на працягу больш чым двух гадоў, на жаль, дзейсныя да гэтага часу. Мяне стрымлівала тая абставіна, што некаторыя пытанні нашай старажытнейшай гісторыі, у сваёй аснове, яшчэ не распрацаваны, не праяснены; і, менавіта, тыя пытанні, якія блізка звязаны з гісторыяй нашага Паўночна-Заходняга краю; гэта пытанні аб скандынаўскіх сагах, у якіх не аднойчы згадваецца імя Полацка і Смаленска, ... More »
Пры вывучэнні культурных і рэлігійных перажыванняў вясельных звычаяў можна мець на ўвазе два метады. Па першаму можна было б размясьціць вывучаемы матэрыял па рубрыках, якія выпрацаваны ў сучаснай этналагічнай фалькларыстычнай навуцы адносна эвалюцыі сям’і і рэлігійных культаў. Другі метад заключаецца ў простым тлумачэнні звычаяў па меры іх выканання. Абодва метады маюць свае выгадныя і не выгадныя бакі. Я вырашыў выкарыстоўваць другі м... More »
Піншчына і яе жыхары Пінчукі даўно цікавяць навуку і адукаванае грамадства. Гэта край вялічэзных балот, першабытных лясоў, аб якім у грамадстве хадзіла шмат чыста фантастычных апавяданняў. Ён, на самай справе, застаецца да гэтых пор мала вывучаным. Этнаграфічныя дасьледванні, вывучэнне яго насельнікаў, яго звычаяў і норава, мовы, эканамічнага стану – усё гэта амаль не закранута навукай. Адны апісанні састарэлі і няпоўныя, другія – у выг... More »
Перш за ўсё ў рашэннях валасных судоў мы назіраем іх аднолькавыя адносіны ў дачыненні аднолькавых спраў у розных месцах і ў розны час, што гаворыць аб тым, што розныя рашэнні ёсць акты звычайнага права, а не выдумкі пісара. З іншага боку, маючы на ўвазе гістарычныя дадзеныя, мы можам пераканацца, што сучасныя нормы звычайнага права беларусаў адпавядаюць тым дадзеным, якія мы можам здабыць з гістарычных крыніц, ва ўсякім разе за трыста г... More »
Цяжка вызначыць, калі з’явілася назва Беларусі і беларускага народу. Ва ўсякім разе, гэтым імем наш народ звецца з вельмі даўняга часу; бязпрэчна і тое, што назва Беларусь з’явілася значна раней чым назвы Вялікая і Малая Русь. Гэта найменне з’явілася прыблізна тады, калі ў канчатковай форме пачынае складацца сама беларуская народнасць, пад час калі асобныя плямёны дрэгавічэй, радзімічэй і крывічэй полацкіх і смаленскіх канчаткова адрыва... More »