Каліта Іна

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Іна Каліта.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Герлінг-Грудзіньскі Густаў, Іншы сьвет

Іншы сьвет

Герлінг-Грудзіньскі Густаў

Publication Place: Менск

Publication Date: 2004

Translator: Курс Сьвятлана

Publisher: VivaFutura

Category: Belles-Lettres; Translations

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); EEDC — the library of the East European Democratic Centre, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy); private library in Bialystok (hardcopy)

Copy Numbers: EEDC — [2854]

Call Number: IV.2

Лета ў Віцебску блізілася да канца. Удзень сонца прыпякала брук турэмнага двара й заканчвала сваё шэсьце за чырвонымі мурамі суседняга гмаху. З панадворку чуліся крокі вязьняў, што мерна шыбавалі да лазьні, і гукі расейскіх камандаў упомешку з бразгатам ключоў. Калідорны, напяваючы, чытаў газэту, час ад часу складваў яе й падыходзіў да круглага вочка ў дзьвярох. Быццам па знаку, дзьвесьце позіркаў адрываліся ад столі й сыходзіліся на лінзе „вочка”. З-пад цыратовага казырку на нас глядзела вялікае вока й, абабегшы камэру невыразным позіркам, зьнікала пад грукат бляшанае засаўкі. Тры ўдары ботам у дзьверы азначалі: „Рыхтуйцеся да вячэры”. Сыгнал да вячэры перарываў нашую дзённую дрэмку, мы падхопліваліся з цамянтовае падлогі напаўапранутыя. З глінянымі місамі ў рукох чакаючы гарачае вячэрняе баланды, мы адлівалі ў высокі бак абедзенную баланду. Сем ці шэсьць струменьчыкаў сікуноў сутыкаліся ў цэнтры парашы, выгінаючыся, быццам дугі фантану, і віравалі да самага дна, падымаючы ля сьценак шумавіньне. Перш чым зашпіліць нагавіцы, мы няўцямна пазіралі на свае аголеныя пахвіны, сагнуўшыся, як дрэвы на неўраджайных палявых межах. (Частка першая, фрагмэнт)

View/ Download This Chapter/ Article... Уся кніга ў адным файле

View/ Download This Chapter/ Article... Уся кніга ў адным файле

Частка першая
View/ Download This Chapter/ Article... Віцебск — Ленінград — Волагда
View/ Download This Chapter/ Article... Начныя ловы
View/ Download This Chapter/ Article... Праца
View/ Download This Chapter/ Article... Drei Kameraden
View/ Download This Chapter/ Article... Рука ў агні
View/ Download This Chapter/ Article... Домом свиданий
View/ Download This Chapter/ Article... Паўстаньне зь мёртвых
View/ Download This Chapter/ Article... Выхадны дзень
Частка другая
View/ Download This Chapter/ Article... Голад
View/ Download This Chapter/ Article... Начныя крыкі
View/ Download This Chapter/ Article... Нататкі зь мёртвага дому
View/ Download This Chapter/ Article... У тыле Отечественной Войны
View/ Download This Chapter/ Article... Сенакос
View/ Download This Chapter/ Article... Пакута за веру
View/ Download This Chapter/ Article... Трупярня
View/ Download This Chapter/ Article... Апавяданьне Б.
View/ Download This Chapter/ Article... Урал 1942
View/ Download This Chapter/ Article... Эпілёг

Worth reading:

pdf
epub
Герлінг-Грудзіньскі Густаў, Наш брат - Зло

Наш брат - Зло

Герлінг-Грудзіньскі Густаў

Густаў Герлінг-Грудзіньскі — выдатны польскі пісьменьнік эўрапейскага фармату. Я адчуваю, што, прачытаўшы гэтае сьцьвярджэньне, нават тыя беларускія чытачы, якія цікавяцца польскай літаратурай і культурай глыбей, толькі недаверліва сьцепануць плячыма. Сапраўды? Нейк мы ня чулі раней. Гадоў 10-15 таму і ў Польшчы мала хто чуў прозьвішча Герлінга-Грудзіньскага, ня кажучы ўжо пра тое, каб прачытаць нешта зь ягонай творчасьці. Бо Герлінг-Гр... More »