Бохан Юры

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1966 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Юры Бохан. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Нікалаеў Мікола

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Мікола Нікалаеў.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Карповіч Лявон

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Лявон Карповіч.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Баран - бок абадран

Баран - бок абадран

беларуская народная казка

Publication Place: Мінск

Publication Date: 2008

Publisher: Мастацкая літаратура

Book Series: Казка за казкай

Category: Ethnography; Children’s Books

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Быў раз дзед, а ў таго дзеда баран. І захацеў той дзед зарэзаць свайго барана. Толькі пачаў рэзаць, трошкі бок абадраў, а баран усхапіўся ды ўцёк і схаваўся ў лісіную норку. Прыйшла ліса ў норку, ажно там нехта сядзіць. Спужалася лісіца і пытаецца: - Хто там? А баран ёй адказвае: - Я баран, бок абадран, чатыры нагі, два рагі, - як дам рагамі, дык ты паляціш уверх нагамі! Лісіца спужалася і пабегла ваўка прасіць. - А воўчанька ты мой, а кумочак мой, - хадзі, памажы маёй бядзе, паглядзі, хто гэта ў мяне ў норцы сядзіць. Паслухаў воўк лісу, пайшоў зь ёю ў нару выганяць барана. Прыйшоў, ды сап, сап - носам нюхае. - Хто там? - Я баран, бок абадран, чатыры нагі, два рагі, - як дам рагамі, дык ты паляціш уверх нагамі! Воўк спужаўся ды ўцёк. Пайшлі яны зь лісіцай ды к медзьвядзю, пачалі медзьвядзя прасіць: - Мядзьведзінка, бацінка, - хадзі, памажы нашай бядзе, паглядзі, хто гэта ў лісінай норцы сядзіць. Паслухаў мядзьведзь, пайшоў зь імі да норкі, прыйшоў, ды пытаецца:

View/ Download This Chapter/ Article... уся кніга ў адным файле