Publication Place: Вільня
Publication Date: 1909
Publisher: Друкарня М. Кухты
Category: Belles-Lettres
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Паэма напісана, найбольш верагодна, у 1850-я г. Доўга распаўсюджвалася ў рукапісах, упершыню апублікавана ў газеце «Минский листок» (№ 37 за 16.5.1889). Праблема аўтарства складаная. Выказваліся думкі, што паэма належыць пяру В. Дуніна-Марцінкевіча ці А. Вярыгі-Дарэўскага, але творчая манера гэтых пісьменнікаў далёкая ад манеры аўтара паэмы «Тарас на Парнасе». Меркавалі, што паэму напісаў В. Равінскі, з якім звязваецца і аўтарства паэмы «Энеіда навыварат», або беглы дзекабрыст, які жыў у Клімавіцкім павеце на Магілёўшчыне пад імем Яўхіма Крупенькі. Большасць даследчыкаў аддае перавагу меркаванню этнографа Е. Раманава, што аўтар паэмы — адзін са студэнтаў Горы-Горацкага земляробчага інстытута.[1] Былі падставы думаць, што паэма напісана якім-небудзь пецярбургскім літаратарам-беларусам.
Catalog: Kamunikat.org
Выданне ананімнай сатырыка-гумарыстычнай паэмы - выдатнага помніка беларускай літаратуры XIX стагоддзя. На беларускай, рускай, англійскай мовах More »