Publication Place: Мінск
Publication Date: 2010
Editor: Г. В. Запартыка, Т. В. Кекелева, У. Г. Кулажанка - укладальнікі
Publisher: Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва
Category: History; Culture
Copyright © 2010 by Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва
Book Collection: BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy)
Copy Numbers: BTH — [3794]
Дзеля высакароднай мэты сабраць і захаваць скарбы нашай літаратуры, мовы і культуры, з ініцыятывы беларускіх архівістаў і пры актыўнай падтрымцы многіх пісьменнікаў і вучоных 9 чэрвеня 1960 года была падпісана пастанова аб стварэнпі Цэнтральнага дзяржаўнага архіва літаратуры і мастацгва БССР (з 1993 года - Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва). Сёння, калі на рахунку архіва-музея ўжо пяцьдзесят гадоў руплівай працы, з гонарам можна сказаць: Беларусь мае найкаштоўнейшую скарбніцу рукапісных помнікаў і дакументальных крыніц па гісторыі нацыянальнай літаратуры і масгацтва. За гэты перыяд сабраны ўнікальныя памяткі па гісторыі беларускай літаратуры, тэатра, музыкі, кіно. У сотнях тысяч дакументаў адлюстраваны пачынальніцкія крокі XIX стагоддзя і вясна нашага нацыянальнага абуджэння: “Наша Доля” і “Наша Ніва”, першыя зборнікі Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, зачаткі прафесійнага тэатра і музычнай культуры, культурны росквіт 1920-х гадоў і трагедыі рэпрэсій, мужнасць ваенных часоў і пасляваеннае станаўленне, і ўрэшце - уздымны, шматгалосы пачатак незалежнай Беларусі. (фрагмент)
Catalog: BTH