Publication Place: Мінск
Publication Date: 1994
Translator: Гараніна Л. Э.
Publisher: Народная асвета
Sizes: 160 с.: іл.
ISBN: 985-03-0158-9
Category: Belarusian Language; Methodological Literature
Copyright © 1993 by А. В. Засов, Э. В. Кононович, Copyright © 1994 by Л. Э. Гараніна - пераклад, Т. С. Жаркевіч - афармленне
Book Collection: BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy)
Copy Numbers: BTH — [3791]
Што вывучае астраномія. Наша Зямля — невялікая планета, што належыць бязмежнаму свету, які называецца Сусвет, або па-грэчаску — космас. Успомнім, якія свяцілы можна на-зіраць на небе. Перш за ўсё гэта самыя блізкія да нас касмічныя целы: Сонца, Месяц, вялікія планеты, бачныя як яркія аб’екты. Разам з Зямлёй яны ўваходзяць у склад Сонечнай сістэмы. У бязмесячную ясную ноч няўзброеным вокам можна назіраць некалькі тысяч далёкіх зорак, па сваёй прыродзе падобных да нашага Сонца. Велізарная колькасць больш слабых аб’ектаў даступная вывучэнню толькі пры дапамозе спецыяльных прыбораў — тэлескопаў. У цёмную ясную ноч удалечыні ад гарадскіх агнёў добра відаць праходзячая праз усё неба шырокая бледная паласа Млечнага Шляху.
Belarusian publishers: Народная асвета
Catalog: BTH