![]() |
![]() |
Publication Place: Мінск
Publication Date: 2015
Publisher: ЛітРадыё
Book Series: ЛітРадыё
Sizes: 00:13:20
Category: Radio auditions
Copyright © 2015 by Ярына Дашына
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Source: www.litradio.by
Ярына Дашына - паэтка. Нарадзілася ў вёсцы Ставы Камянецкага раёна. Мае філалагічную і адукацыю практычнага псіхолага. Працуе галоўным бібліёграфам у аддзеле краяўзнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага. Аўтар кнігі паэзіі “Графіці на сэрцы”. Асобныя вершы перакладаліся на рускую, украінскую, польскую, балгарскую, нямецкую і шведскую мовы.
Belarusian Authors: Дашына Ярына
Catalog: Kamunikat.org
Вершы Ярыны Дашынай, змешчаныя ў гэтай кнізе, уражваюць арыгінальнасцю мастацка-паэтычнага адкрыцця з першых радкоў. Гэта гаворыць аб тым, што як сама паэтка, так і яе лірычная гераіня — неардынарныя асобы, якія пастаянна знаходзяцца ў экзістэнцыяльным пошуку. Імправізуючы на струнах душы, мастачка слова спрабуе раскрыць свой духоўны свет, суадносячы яго з вечнасцю і наводзячы на філасофскі роздум. More »