Publication Place: Менск
Category: Culture
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Supplementary Data: Гэты праект – даніна павагі і дэманстрацыя любові да герояў беларускага музычнага нонканфармізму. Яго галоўная мэта – вылучыць асноўныя этапы разьвіцьця рок-н-ролу на Беларусі. І зрабіць гэта па магчымасьці аб’ектыўна. Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Беларускага Калегіюму
Залатыя дыскі беларускага рок-н-рола Гэты праект — даніна павагі і дэманстрацыі любові да гэрояў беларускага музычнага нонканфармізму. Яго галоўная мэта — вылучыць асноўныя этапы разьвіцця рок-н-рола на Беларусі. І зрабіць гэта па магчымасьці аб'ектыўна. Пад беларускім рок-н-ролам аўтары разумеюць сучасны гарадзкі песенны фальклёр (перш за ўсе — у электрычнай вэрсыі), „сынтэтычны” прадукт, што атрымліваецца ад спалучэньня беларускай музычнай традыцыі і стылістыкі сусьветнай рок-культуры: ад біг-біта і хард-рока да панка і world music. З гэтае нагоды тут ёсьць „Песьняры” — але няма „Верасоў” (100%-вы „саўковы” ВІА), ёсьць Вайцюшкевіч — і няма Шалкевіча (паэта зь гітарай, адмысловага барда — але ня рокера). Гісторыя беларускага рока найбольш дасканала адлюстроўваецца ў аўтарскім музычным прадукце — альбомах і супольных праектах, дзе па-свойму адбіваецца своеасаблівасьці часу і культурнай сытуацыі. Гэтая кніжка — рух па сьлядох эпохі, гісторыя тэкстаў, а не чалавечых лёсаў. (30 гадоў — 20 альбомаў, Максім Жбанкоў, фрагмант)
Catalog: Kamunikat.org