![]() |
![]() |
Publication Place: Менск
Publication Date: 2007
Publisher: Хрысьціянскі Праваабарончы Дом
Category: Politics; Human Rights; Religion; Society
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Supplementary Data: http://www.christianhouse.info Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Хрысьціянскага Праваабарончага Дому
За сэмінар з удзелам служыцеля пратэстанцкай царквы звольнена 15 супрацоўнікаў дома культуры г. Валожына, Менская вобл. 28 сьнежня 2006 г. зь ініцыятывы аддзела культуры Валожынскага райвыканкаму ў Доме культуры прайшоў сэмінар на тэму сям’і з удзелам Уладзімера Голікава, служыцеля менскай царквы «Дабравесьце». Уваход на мерапрыемства быў вольным, у залі прысутнічала каля 40 чалавек. На двадцатай хвіліне сэмінара выступ служыцеля быў перарваны намесьнікам старшыні Валожынскага выканкаму па ідэалягічнай працы А. Бобрыкам, які запатрабаваў неадкладна спыніць лекцыю. Праз два дні, 30 сьнежня, была праведзеная пазачарговая нарада райвыканкаму, на якой было прынятае рашэньне аб звальненьні пятнаццаці супрацоўнікаў Дома культуры.
Catalog: Kamunikat.org