Publication Place: Мінск
Publication Date: 1989
Publisher: Мастацкая літаратура
Book Series: Першая кніга паэта
Sizes: 79 с., 17 см
Category: Belles-Lettres
Copyright © 1989 by Бадак А.
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); MiOKB — the library of the Belarusian Culture Community and Museum, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (hardcopy); private library in Bialystok (hardcopy)
Copy Numbers: MiOKB — [8859]
У маладога паэта звычайная біяграфія — вясковае дзяцінства, служба ў арміі, вучоба на філфаку універсітэта. Лірычна асэнсоўваючы гэты свой невялікі жыццёвы вопыт, Алесь Бадак свабодна ператварае яго ў паэзію пачуцця, у паэзію настрою. На схіл ідзе другая палова 80-х гадоў, на ветах — апошняя чвэрць стагоддзя... Час, калі ў цэлым у літаратуры назіраецца спад, пакуль што не яўны, не відавочны для чытачоў, для крытыкі, бо наўкол — дэкарацыі ўздыму. Але ў рэальных навальніцах грамадскага жыцця выспяваюць свежыя сілы. У творчы працэс уключаюцца празаікі i паэты, здольныя не толькі падтрымаць, але i ўзняць узровень сучаснай нашай літаратуры, надаць ёй новыя якасці, разнастаіць яе жанрава, стылёва, тэматычна. Сёння ўжо гэта можна сцвярджаць без асаблівай рызыкі памыліцца.
Belarusian Authors: Бадак Алесь
Belarusian publishers: Мастацкая літаратура
Catalog: Kamunikat.org | MiOKB | Прыватны кнігазбор
Чытачоў твораў, якія ўвайшлі ў гэту кнігу, чакаюць захапляльныя падарожжы ў самыя незвычайныя і загадкавыя краіны: у адной з іх жывуць толькі гультаі, у другой — ведзьмы, а ў трэцяй і ўвогуле валадарыць Белая Варона. Сярод іншых герояў — добрыя Пластмасавыя Чалавечкі і мудрыя феі, вясёлыя Сонечныя Зайчыкі і змрочны Ваўкалак, а таксама звычайныя хлопчыкі і дзяўчынкі, якія з’яўляюцца ўдзельнікамі самых незвычайных і неверагодных гісторый. More »
Дзяўчынка Карына і хлопчык Граня ў пошуках Краіны Ведзьмаў сустракаюцца з пластмасавымі чалавечкамі, знаёмяцца з Белай Варонай — валадаркай загадкавай Краіны Сонечных Зайцоў. Яны дапамагаюць маленькаму скарбніку Ліну вярнуць украдзены чароўны посах. Нямала вясёлых і цікавых прыгод адбываецца і з амерыканскай Малпачкай Чытай, якая нечакана трапляе ў Белавежскую пушчу. А вось дзяўчынцы Луізе давялося некалькі тыдняў правесці ў палацы стра... More »
"Праз палеткі, цераз бор / Ехаў важны памідор. / Гнаў, як мог, веласіпед, / Каб патрапіць у абед / Прама на талерку / Хлопчыку Валерку. // Ды Валерка гвалт узняў, / На ўсю хату закрычаў: / - Не хачу я памідора! / Не пускайце на надворак! / Не пускайце! Хай ён едзе, / Калі хоча, да суседзяў..." (Пра галоднага ваўка і Валерку-смельчака) More »