![]() |
![]() |
Publication Place: Мінск
Publication Date: 1985
Publisher: Мастацкая літаратура
Category: Belles-Lettres
Copyright © 1985 by Барадулін Р. Куксо К.
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); private library in Bialystok (hardcopy)
Пад адным дахам вясёлай хаты, якая завецца кніжкай-малышкай, сабраліся вядомыя людзі розных жанраў — пісьменнікі, мастакі, артысты, дзеячы кіно i тыя, хто дбае пра кнігу. Званні i заслугі не ўказваюцца — народ ведае сваіх герояў. Алфавітны прынцып размяшчэння самы дэмакратычны. Калі чытач, ён жа i глядач, усміхнецца — аўтары будуць таксама не сумныя. Кастусь Куксо, філолаг па спецыяльнасці, даўно захапіўся шаржам, карыкатурай. А першым ягоным настаўнікам быў выдатны беларускі шаржыст Міхась Лісоўскі. Цяпер у творчай кайстры Кастуся Куксо не пуста — звыш 30-ці кніг праілюстраваў вясёлым пяром, удзельнічаў у многіх выстаўках. A ў славутым на дасціпнасць Габраве ў 1979 годзе стаў лаўрэатам IV Міжнароднага біянале карыкатуры i сатырычнай скульптуры, атрымаўшы II прэмію — срэбныя каралі. Такое ўпрыгожанне i мужчыну пасуе, а тым болей срэбра — на шчасце, на поспех! Такую фемінізацыю толькі вітаю.
Belarusian Authors: Барадулін Рыгор
Belarusian publishers: Мастацкая літаратура
Catalog: Kamunikat.org | Прыватны кнігазбор