Publication Place: Мінск
Publication Date: 2010
Publisher: Літаратура і Мастацтва
Sizes: 224 с., 21см
ISBN: 978-985-6720-9
Category: History; Belles-Lettres; Biographies
Copyright © 2010 by Масляніцына І., Багадзяж М.
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
UDC: 94(476)
Аднойчы ў прыватнай размове аўтарам гэтай кнігі давялося пачуць выказванне: «У той час, калі цывілізаваная Еўропа ўзводзіла гарады i хадзіла ў крыжовыя паходы вызваляць Труну Гасподнюю, нашы продкі апраналіся ў звярыныя шкуры i высвятлялі паміж сабою стасункі пасродкам дубіны». Было вельмі крыўдна, i не столькі за беспадстаўна абражаных продкаў, колькі за нашчадкаў, якія робяць сёння гэткія заявы, цалкам ўпэўненыя ў ix праўдзівасці. I сапраўды, якія высновы прыходзяць на розум чалавеку, які сёння звернецца за ведамі пра мінулае свайго народа — любога з трох усходнеславянскіх — да падручніка гісторыі, гістарычнай энцыклапедыі, даведніка? Што гісторыя ўсходніх славян пачалася ў IX стагоддзі з легендарнага закліка трох братоў-варагаў Рурыка, Сінявуса i Трувора «правіць Руссю» з нагоды таго, што «зямля ў нас багатая, парадку толькі няма». Што ж было да ix прыходу? У неспрактыкаванага чытача ствараецца ўражанне, што нічога істотнага. Жылі, маўляў, продкі плямёнамі, кіравалі імі старэйшыя ў родзе альбо веча. Да IX стагоддзя пабудавалі некалькі гарадоў. Іншы раз сварыліся плямёны адно з адным, а то аб'ядноўваліся, каб адбіць напад іншых. Але ні выдатных асоб, ні вартых падзей быццам бы i не было.
Belarusian Authors: Масляніцына Ірына, Багадзяж Мікола
Catalog: Kamunikat.org
Новая кніга вядомых аўтараў прысвечана беларускім жанчынам-выбранніцам лёсу, кожная з якіх пакінула незабыўны след у гістарычных падзеях, асветніцтве, мастацтве. Біяграфічным аповедам уласцівы вострыя павароты сюжэту, смелыя гіпотэзы, спробы знайсці ключ да разумення духоўнага свету кожнай гераіні ў малавядомых фактах і дэталях. Для ўсіх, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй More »
У кнізе — гісторыка-біяграфічныя нарысы пра жанчын, жыццё i дзейнасць якіх у той ці іншай ступені звязаны з беларускай зямлёй. Чытач пазнаёміцца з лёсам Барбары Радзівіл, Соф'і Слуцкай, трагічным каханнем князёўны Ганны Кобрынскай, даведаецца аб тым, якія адносіны да Беларусі маюць польская авантурыстка Марына Мнішак i расійская імператрыца Лізавета Пятроўна. More »