Publication Place: Брэст
Publication Date: 2002
Publisher: Лаўроў С.
Category: Belles-Lettres
Copyright © 2002 by Сянкевіч М.
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Творы Міколы Сянкевіча – гэта сустрэча з цікавымі героямі, глыбокімі і мудрымі людскімі характарамі. Аўтар расказвае нам пра наша жыццё, углядаецца, услухоўваецца ў яго. Праз большасць абразкоў і апавяданняў праходзіць абаяльны вобраз настаўніка, інтэлігента ў першым пакаленні, вобраз, які аўтар без агаворак дазваляе лічыць аўтабіяграфічным. Гэты герой – наш сучаснік, вясковец у душы. Моцна трымаючыся роднай бацькоўскай зямлі, у якую трывала ўрос каранямі, ён не можа жыць, не думаючы: дзеля чаго наша існаванне, што будзе потым, калі нас не стане… Ці будуць наступныя пакаленні лепшымі, чым былі мы… Свой чалавечы неспакой і філасофска-творчы пошук Мікола Сянкевіч увасабляе ў вобразе інтэлігента-думанніка, як у Максіма Гарэцкага, у дапытлівым абліччы настаўніка, якому грамадства даручыла выхоўваць пакаленні для будучыні, як у Якуба Коласа. Герой Міколы Сянкевіча не перастаў лічыць, што ўсё пачынаецца з дзяцінства. Таму для яго дзіцячы боль – найвялікшы. Безабаронна шчыраму, бясконца даверліваму маленству патрэбны наша дарослая любоў, клопат і дапамога. Гэта – перакананне аўтара. Расказваючы пра сваіх малых герояў, ён расказвае і пра нас, дарослых: не толькі пра нашу мудрасць, дабрыню, але і пра нашу адчужанасць, абыякавасць, эгаізм... Пра гэта – апавяданні «Сябры», «Цяжкі выбар», «Лялька на дрэве», «Міхаська», «Верачка», «Таіса»…
Belarusian Authors: Сянкевіч Мікола
Catalog: Kamunikat.org
У кнізе сабраны творы, напісаныя ў 1986 – 1991гг. і ў 1997г. Большасць з іх друкавалася ў перыядычных выданнях і калектыўных зборніках паэзіі таго часу. Трывогаю за высокае ў жыцці, улюбёнасцю і хваляваннем прасякнуты вершы аўтара, прысвечаныя маці, роднай вёсцы, землякам, свету дзяцінства. More »
Чарговы празаічны зборнік Міколы Сянкевіча выходзіць пасля дзесяцігадовага перапынку. Асноўная тэма ўключаных у яго аповесці, апавяданняў і мініяцюр – незваротны чалавечы шлях, жыццё “заціснутага паміж быццём і бытам” чалавека, які смутак і адчай у сабе імкнецца перамагчы верай у людскасць і справядлівасць. Не баяцца гэтага шляху, быць гатовым прыйсці на дапамогу тым, хто побач, мець адвагу на шчырасць – жыццёвае крэда большасці перса... More »