Publication Place: Магілёў
Publication Date: 2004-12
Editor: Ругайн Віталь
Publisher: МГА Гісторыка
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Новага году засталося мала. Хаця лепш сказаць, зусім мала. Вуліцы нашага гораду нагадваюць аб гэтым на кожным кроку. Усё часцей на вітрынах крамаў можна бачыць работнікаў, якія шчодра іх упрыгожваюць. Агні лямпачак мільгаюць з усіх бакоў. Вокны школаў залепленыя папяровымі сняжынкамі да самага верху. Людзі, пераняўшыся святочным настроем, гуляюць па горадзе ў шапках Дзеда Мароза і з коскамі Снягуркі. Цацкі і мішуру на ялінку можна купіць даслоўна ў кожнай краме сувеніраў, універмагах, падземным пераходзе. Таксама мноства фігурак снегавікоў, ялінак, Санта-Клаўсаў, анёлаў, сімвалаў наступнага году, зробленых з фарфору, гліны, пластыка.
Catalog: Kamunikat.org
Periodicals: Звон (Магілёў)