Publication Place: Мінск
Publication Date: 2014-12
Editor: Булгакаў Валер
Publisher: ARCHE
Copyright © 2014 by ARCHE
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy); private library in Bialystok (hardcopy)
Copy Numbers: BTH — [1455.]
Чаму бітва пад Оршай так важная для нас? Як слушна піша з адным артыкулаў нумару гісторык Генадзь Сагановіч, «бітва пад Оршай сталася нарожным каменем у выбудове сучаснай беларускай ідэнтычнасці». Спрабуючы стлуміць умацаванне нацыянальнай ідэнтычнасці ў краіне, лукашэнкаўскі рэжым адкрыта забараняе беларусам памятаць пра гэтую лёсавызначальную геапалітычную падзею пачатку XVI ст., адным з вынікаў з якой было ўсталяванне адносна стабільнай усходняй мяжы паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай, якая праіснавала больш за паўтысячу гадоў і цяпер збольшага адпавядае мяжы паміж Беларуссю і Расіяй.
Catalog: Kamunikat.org | BTH | Прыватны кнігазбор
Periodicals: ARCHE
Contents
Бабятынскі Конрад, Падняпроўскія крэпасьці ў сыстэме абароны ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага — XVI— палова XVII стагодзьдзя
Болдыраў Аляксандр, Карціна «Бітва пад Оршай» і даследаванне яе прыдатнасці для вывучэння гісторыі ўзбраення. Да пытання аб гістарыяграфіі легендарнага палатна
Вайтовіч Лявонцій, Князь Канстанцін Іванавіч Астрожскі як палкаводзец
Граля Геронім, Палонныя з-пад Оршы: паміж ягелонскай «прапагандай поспеху» і дзяржаўнымі інтарэсамі Масковіі (1514—1552)
Гуцул Уладзімір, Карціна «Бітва пад Оршай» — прыдворная прапаганда ці рыцарскі эпас?
Ерусалімскі Канстанцін, Вязні вялікай бітвы: турма ці эміграцыя?
Жыгульскі Здзіслаў, «Бітва пад Оршай» — аналіз структуры карціны
Казакоў Аляксандр, Лацінамоўныя наратыўныя крыніцы пра аршанскую бітву 1514 г.
Канановіч Уладзімір, «Пахвала князя Канстанціна Астрожскага» як крыніца для вывучэння ідэнтычнасці праваслаўнай эліты ВКЛ пачатку XVI стагоддзя
Канановіч Уладзімір, Рэканструкцыя бітвы пад Клецкам 1506 г.
Квяткоўскі Кшыштаф, Аб арганізацыі ваеннай справы ў Польшчы, Літве і Масковіі ў пачатку XVI стагоддзя (на палях кнігі П. Дружджа «Орша 1514»)
Квяткоўскі Кшыштаф, Бітва на рацэ Вядрошы 14 ліпеня 1500 года. Ваенна-палітычныя перадумовы, абставіны і хада сечы, вынікі і значэнне для ўсёй кампаніі 1500 года
Квяткоўскі Кшыштаф, Маскоўска-Літоўская вайна 1507—1508 гг.: ваенныя аспекты
Лясмайціс Гедымінас, Ад Вядрошы да Оршы. Змены ў сістэме камплектавання войска ВКЛ
Нагельскі Міраслаў, Суперніцтва Рэчы Паспалітай з маскоўскай дзяржавай за дамінаваньне ў цэнтральна-ўсходняй Еўропе ў XVI—XVII ст.
Пляўчынскі Марак, Антымаскоўскія кааліцыі Ягайлавічаў у XVI стагодзьдзі
Роўэл Стывэн, «Не кладзеце надзеяў на князёў»: Міхал Глінскі, Жыгімонт Стары ды паны-рада
Сагановіч Генадзь, Бітва пад Оршай 1514 г.: канфлікт інтэрпрэтацый у беларускім і расійскім «месцах памяці»
Ульяноўскі Васіль, «Забыты» старэйшы сын вялікага гетмана літоўскага Канстанціна Астрожскага Ілля: ад трыумфу да трагедыі
Хербст Станіслаў, Маскоўская вайна 1507—1508
Чурынскас Мінтаўтас, Вайна і культура ў Вялікім Княстве Літоўскім: казус 1514
Чурынскас Мінтаўтас, Прапаганда перамогі пад Оршай (1514) у Еўропе: агляд крыніц, літаратурныя ды культурныя аспекты
Якубаў Віктар, Станаўленне найманага войска ў ВКЛ
Аснову нумару складае пераклад на беларускую мову манаграфіі Зоі Ярашэвіч-Пераслаўцаў, прафесара гісторыі з універсітэту г. Ольштын, “Кірылічныя выданні выдавецтваў з Вялікага Княства Літоўскага ў XVI-XVIII ст.” (Druki cyrylickie z oficyn Wielkiego Księstwa Litewskiego w XVI–XVIII wieku). Гэта самае грунтоўнае на дадзены момант навуковае даследаванне, прысвечанае кнігам на старабеларускай і царкоўнаславянскай мовах, выдадзеных на нашых... More »
Гэты нумар — не толькі пра гісторыю, але і пра апошнія палітычныя падзеі ў краіне. У нумары: — гісторыя станаўлення бел-чырвона-белага сцягу ў якасці нацыянальна і дзяржаўнага сімвала; — падборка матэрыялаў пра ўзнікненні і замацаванне ў нашай мове слова "Беларусь", у тым ліку пра меркаваны ўнёсак у гэта Кастуся Каліноўскага; — аналіз "рэвалюцыйных" падзеяў, якія страсянулі Беларусь сёлета, — прэзентацыя беларускаму чытачу сярмягі і о... More »
Манаграфія «Стараруская актавая мова горада Полацка» нарвежскага лінгвіста Крысціяна Швейгарда Станга — адна з першых грунтоўных прац заходняй лінгвістыкі, прысвечаных гісторыі беларускай мовы. У гэтай працы адлюстраваліся некалькі важных тэндэнцый акадэмічнага жыцця міжваеннага часу: – жывы інтарэс заходніх навукоўцаў да беларускай тэматыкі; – нараджэнне і разгром беларускай гуманітарнай навукі ў БССР; – ажыццяўленне беларусазнаўчых да... More »
Тэма нумару — Беларусь пад акупацыяй, як нямецкай, так і савецкай. Аляксандр Бракель распавядае пра Заходнюю Беларусь у 1939–1944 гг. Гісторыю пра тое, як чэкісты сфальсіфікавалі справу «Саюза вызвалення Беларусі» падрыхтаваў Аляксандр Гужалоўскі. Таксама ў нумары — Ганна Севярынец спрабуе разабрацца, чаму ў даваенны перыяд пісьменнікі пісалі даносы, а Зміцер Дрозд раскрывае справы «Фашысты» і «Арганізатары» скрозь прызму агентурных д... More »
Нумар прысвечаны невядомай вайсковай гісторыі Беларусі XX ст. Упершыню друкуюцца раней невядомыя ўспаміны афіцэраў Паўла Алейнікава і Міхаіла Яраслаўцава, якія бралі ўдзел у Палескім паходзе арміі генерала Станіслава Булак-Булаховіча. Яны тычацца захопу Мазыра, баёў за Калінкавічы, абвяшчэння незалежнасці Беларусі ў Тураве. Гэтыя матэрыялы адшукаў і падрыхтаваў да друку менскі гісторык Уладзімір Ляхоўскі. Таксама ў нумары – багата ілюст... More »
Чарговы нумар «ARCHE» ў глянцавым фармаце. Тэмы выпуску — Віцебск у складзе ВКЛ (княжанне Свідрыгайлы), дзейнасць БНР на міжнароднай арэне, пачаткі беларускай партызанкі, генезіс руху беларускіх нацыянал-сацыялістаў, перадача Вільні Літве (1939 год). More »
Чарговы нумар «ARCHE» выдадзены ў каляровым фармаце і аздоблены сотнямі ілюстрацый. Тэмы выпуску — паходжанне роду Хадкевічаў, прэса і выдавецтвы БНР (1918–1925), лёс Сяргея Баранава — наймаладзейшага дэпутата Сейма міжваеннай Польшчы, украінскі эпізод жыцця Івана Краскоўскага, беларусы ў Войску Польскім падчас Вераснёўскай кампаніі 1939 г., новая палітычная геаграфія Украіны пасля прэзідэнцкіх выбараў. More »
Чарговы нумар «ARCHE» выдадзены ў каляровым фармаце і аздоблены сотнямі ілюстрацый. Тэмы выпуску — Берасцейская унія (1596), гістарыяграфія Вацлава Ластоўскага, праекты аднаўлення Вялікага Княства Літоўскага ў XX ст., культ Леніна ў БССР, першы ў Беларусі помнік Тадэвушу Касцюшку, саветызацыя Беласточчыны ў 1939–1941 г., а таксама развал Савецкага Саюзу. More »
Гэты багата ілюстраваны нумар "ARCHE" выдадзены ў новым, поўнакаляровым фармаце. У ім друкуюцца матэрыялы аб ідэнтычнасці праваслаўнай і каталіцкай эліты Вялікага Княства Літоўскага, пра пачаткі беларускага войска і Слуцкі збройны чын (1920), сэксуальную рэвалюцыю ў БССР у 1920-ыя гады, савецкую міфалогію апошняй нямецкай акупацыі, а таксама аб палітыцы памяці ў сучаснай Беларусі. More »
Выпуск прадстаўляе беларускаму чытачу надзвычай грунтоўныя даследаванні польска-беларускага гісторыка і сацыёлага Севярына Віславуха (1900-1968), прысвечаныя працэсам фармавання нацыянальнай свядомасці жыхароў Заходняй Беларусі ў 1930-ыя гады. Гэтыя даследаванні, прыведзеныя ў 10 паветах, ахапілі больш за 100 тыс. чалавек. Яны будуць цікавыя як прафесійным даследчыкам, так і простым людзям, зацікаўленым штодзённым жыццём сваіх продкаў у... More »