Publication Place: Мінск
Publication Date: 1997
Publisher: Народная асвета
Sizes: 224 с.: іл., 21 см
ISBN: 985-03-0229-1
Category: History; Children’s Books
Copyright © 1997 by Чарняўскі М.
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
У кнізе ў сціслай i даступнай форме, з выкарыстаннем багатага ілюстрацыйнага матэрыялу, расказваецца пра пакручасты гістарычны шлях Беларусі, пачынаючы ад яе першапачатковага засялення i да эпохі ўсталявання старажытнабеларускай дзяржавы — Полацкага княства. Адрасуецца вучням сярэдняга школьнага ўзросту, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Бацькаўшчыны.
У кнізе апавядаецца пра жыццё i дзейнасць Расціслава Лапіцкага (1928-1950), стваральніка i кіраўніка нелегальнай моладзевай арганізацыі, змагара супроць таталітарызму, за свабоду i незалежнасць Айчыны. Для шырокага кола чытачоў. More »
Аўтар цікава апавядае пра бітвы сторадаўніх часоў (ад адзінаццатага да сямнаццзтага стагоддзя), у якіх нашыя прадзеды выявілі асаблівую мужнасць і рыцарскае майстэрства. Кніга багата ілюстраваная — картамі, дзе паказаныя перамяшчэнні войскаў, схемамі і выявамі бітваў, партрэтамі герояў, малюнкамі тагачаснай зброі і гд. Для падлеткаў і юнакоў More »
У кнізе папулярна апавядаецца пра старажытнейшы перыяд гісторыі Беларусі — ад першапачатковага засялення краю ў ледавіковую эпоху і да эпохі Вялікага перасялення народаў. Кніга багата ілюстравана малюнкамі і фотаздымкамі археалагічных матэрыялаў, картамі, схемамі і рэканструкцыямі. Адрасуецца вучням школ і ліцэяў, а таксама ўсім неабыякавым да айчыннай гісторыі. More »
У кнізе апавядаецца пра слаўны і драматычны жыццёвы шлях Яна Кароля Хадкевіча (1560—1621), які быў адным з найвыдатнейшых палкаводцаў, што нараджаліся на беларускай зямлі. Чвэрць стагоддзя шабляй жаўнера і булавой гетмана ён слугаваўся Бацькаўшчыне. Нават апошні дзень яго зямнога быцця прайшоў пад гарматную кананаду. More »
У кнізе змешчаны аповесць і папулярныя нарысы вядомага беларускага археолага і папулярызатара гістарычных ведаў Міхася Чарняўскага, якія знаёмяць юнага чытача з далёкай мінуўшчынай. Над рэчкаю, што каралеўскім росчыркам кружляла па лугавіне, уздымалася старадаўняе Гарадзішча — высокі ўзгорак са стромкімі схіламі і роўнай вяршыняй. На ім быў калісьці горад за дубовым парканам з выноснымі вежамі. За парканам густа стаялі хаты, святлеў гон... More »
Прапануемая кніга археолага, кандыдата гістарычных навук М. М. Чарняўскага з'яўляецца працягам кнігі «Страла Расамахі», якая выйшла ў 1985 г. У мастацка-навуковых нарысах аб жыцці людзей бронзавага веку займальна расказваецца аб першых металічных прыладах працы, аб развіцці земляробства i жывёлагадоўлі, зараджэнні культуры. Адрасуецца вучням еярэдняга школьнага ўзросту. More »
Даецца характарыстыка асноўных відаў археалагічных помнікаў, якія сустракаюцца на тэрыторыі Мінскай вобласці, паказваецца ix важнае значэнне як крыніцы звестак па старажытнай i сярэдневяковай гісторыі краю, асвятляюцца спосабы ix выяўлення на мясцовасці. Прызначаецца членам раённых таварыстваў аховы помнікаў, краязнаўцам More »
У кнізе змешчаны кароткія нарысы, якія расказваюць пра жыццё чалавека каменнага веку: авалоданне агнём, паляванне, рыбалоўства, развіццё земляробства, жывелагадоўлі. Нарысы суправаджаюцца каляровымi ілюстрацыямі. More »
Кніга на аснове археалагічных раскопак апавядае пра першабытнаабшчынны лад на тэрыторыі нашай рэспублікі ў эпоху з'яўлення першых металічных прыладаў, распаўсюджвання земляробства i жывёлагадоўлі. More »
У манаграфіі выкладзены вынікі новых даследаванняў помнікаў каменнага веку паўночна-заходняй Беларусі. На аснове рэчавага матэрыялу ўпершыню праведзена рэканструкцыя гістарычнага працэсу ка гэтай тэрыторыі ў эпоху неаліту, паказаны шляхі і вызначаны час распаўсюджання тут земляробства і жывёлагадоўлі. Частка работы прысвечана крэмнездабыўным шахтам. More »