Publication Place: Менск
Publication Date: 2003
Publisher: Аналітычны Грудок
Sizes: 296 с.
ISBN: 83-916658-0-1
Category: Human Rights; Society
Copyright © 2003 by Аналітычны Грудок
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy); EEDC — the library of the East European Democratic Centre, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy)
Copy Numbers: BTH — [4478]; EEDC — [1897], [1897-2], [1897-3], [1897-4]
Call Number: XIV.3.MJA; XIV.3.
Supplementary Data: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Аналітычнага грудка
Мясцовыя выбары 2003 году, як любая важная падзея ў палітычным жыцьці краіны, маюць як кароткатэрміновыя, так і сярэдне- і доўгатэрміновыя наступствы. З аднаго боку, пры цьвярозым падыходзе яны даюць уяўленьне аб цяперашнім стане палітычнай сцэны краіны, аб палітычных капіталах яе асноўных актараў і ўзроўні сацыяльнага даверу да іх. З другога, досьвед выбараў палітычныя сілы выкарыстоўваюць для ўдакладненьня ўяўленьня пра саміх сябе ў сыстэме наяўных палітычных адносінаў. Палітычная сытуацыя ў краіне пярэдадню й падчас правядзеньня выбарчай кампаніі адрозьнівалася ад той, што настала па іх. Асабліва выразная перамена адбылася ў дзеяньнях улады. У перадвыбарную пару «добра наладжаны» дзяржаўны апарат мэтаскіравана працаваў на ўзгадоўваньне ў масах апатыі да палітыкі. Не рабілася нічога такога, што магло ўскалыхнуць грамадзтва, ці, кажучы Лукашэнкавымі словамі, «разгайдаць лодку, у якой мы ўсе плывем». Інфармацыйная, адукацыйная, культурная і г.д. палітыка рэжыму захоўвала пэўную прадказальнасьць і нават рацыянальнасьць. Усё адмянілася па выбарах. Здабыцьцё дэмакратычнымі сіламі толькі аднаго працэнту ад агульнага асабовага складу мясцовых Радаў было на версе праінтэрпрэтавана як пацьверджаньне сваёй легітымнасьці, свайго роду вотум усенароднага даверу, і адначасна як знак нарастаньня сацыяльнай дэлегітымізацыі сваіх палітычных апанэнтаў.
Catalog: Kamunikat.org | BTH | EEDC