![]() |
![]() |
Publication Place: Мінск
Publication Date: 2008
Publisher: Чатыры чвэрці
Category: Ethnography; Culture
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Supplementary Data: крыніца: www.unesco.ru; апублікавана пры падтрымцы Бюро UNESCO у Маскве па Азербайджану, Арменіі, Беларусі, Рэспубліцы Малдова і Росейскай Федэрацыі
Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва «Берагіня-2008», які ладзіцца ў г. п. Акцябрскім з 1998 г., стаў юбілейным - пятым па ліку. «Эксклюзіў у цэнтры Еўропы» - гэта адно з неафіцыйных назваў фестывалю, які ўзнік на грунце жывой аўтэнтычнай культуры беларусаў. Падтрыманы Міністэрствам кулыуры Рэспублікі Беларусь, Гомельскім абласным і Акцябрскім раённым выканкамамі, бюро ЮНЭСКА ў Маскве, Нацыянальнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЭСКА, грамадскім аб'яднаннем «Беларускі фонд культуры», фестываль «Берагіня» дынамічна развіваецца, з кожным новым крокам уключае ў свае імпрэзы ўсё новыя віды і жанры матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчыны і прыцягвае да сябе ўсё болын моладзі. «Берагіня» - адзіны фестываль у Беларусі, які сканцэнтраваны на традыцыйнай культуры і пераемнасці яе каштоўнасцей вусным пшяхам і метадам імітацыі. Зберагчы народныя традыцыі, паказаць іх унікальнасць не толькі для беларускай, але ісусветнай культуры-прызначэнне і місія «Берагіні».
Catalog: Kamunikat.org