|
|
Publication Place: Варшава
Publication Date: 2006
Translator: Навіцкі Аляксандар
Graphics Design: Куштра Марта
Publisher: Fundacja im. Stefana Batorego, Асацыяцыя міжнародных справаў
Category: Politics; Human Rights; Translations; Society
Copyright © 2006 by Fundacja im. Stefana Batorego
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Supplementary Data: Дызайн вокладкі Тэрэса Аляшчук; Набор TYRSA Sp. z o. o. http://www.batory.org.pl Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Фонду імя С. Баторыя
Сакавіцкія прэзыдэнцкія выбары 2006 году, праведзеныя беларускімі ўладамі з парушэньнем элемэнтарных прынцыпаў дэмакратыі, сталіся важнай падзеяй, якая зьмяніла сытуацыю ў Беларусі. Гэта ня быў прынцыповы пералом, але сытуацыя зьмянялася як унутры рэжыму, гэтак і ў апазыцыйных цэнтрах, а таксама ў беларускім грамадзтве. Дзякуючы падзеям, зьвязаным з выбарамі, Беларусь упершыню ў такім маштабе заўважылі ў Эўрапейскім Зьвязе. Не зважаючы на прысьпешаньне тэрміну выбараў на некалькі месяцаў, фінансавыя і арганізацыйныя праблемы, рэпрэсіі з боку ўладаў, выбары можна лічыць посьпехам дэмакратычнай апазыцыі непараўнальным з прэзыдэнцкімі выбарамі 2001 г.). Паводле незалежных ацэнак, супольны кандыдат апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч атрымаў ад 1/5 да 1/3 галасоў1. Ягоны твар зрабіўся сымбалем дэмакратычнай апазыцыі ня толькі за мяжой, але – што важней – таксама ў Беларусі. У атмасфэры страху, якая пануе сёньня ў Беларусі, ягоны вынік можна назваць добрым (напрыклад у Чэхаславаччыне да 1989 г. камуністычная партыя атрымоўвала без фальсыфікацыяў да самага канца 99% галасоў).
Catalog: Kamunikat.org