Масквін Андрэй

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Андрэй Масквін.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Кузьмініч І. Р., Навучанне правам чалавека ў школе і па-за ёй

Навучанне правам чалавека ў школе і па-за ёй

Дапаможнік

Кузьмініч І. Р.

Publication Place: Варшава

Publication Date: 2010

Editor: Дынько Андрэй

Publisher: Агенцыя Каро

ISBN: 978-92-9234-791-8

Category: Methodological Literature; Human Rights

Copyright © 2010 by Кузьмініч І. Р., АБСЕ БДІПЧ

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy)

Copy Numbers: BTH — [4075]

Дапаможнік «Навучанне правам чалавека ў школе і па-за ёй» змяшчае метадычныя парады для адукатараў грамадскіх аб’яднанняў, настаўнікаў сярэдніх школ і выкладчыкаў малодшых курсаў ВНУ, якія рыхтуюць і праводзяць заняткі і навучальныя праграмы па правах чалавека для моладзі. Асаблівасцю дапаможніка з’яўляецца каштоўнасна-практычны падыход да асвятлення правоў чалавека, а таксама заснаванасць прапанаваных у выданні заняткаў на інтэрактыўных стратэгіях навучання. Дапаможнік цесна звязаны з іншым адукацыйным рэсурсам, падрыхтаваным І. Кузьмінічам і В. Руднікам, – дапаможнікам «Адстойванне і пашырэнне правоў чалавека праз грамадскі ўдзел». Дапаможнік «Навучанне правам чалавека ў школе і па-за ёй» распрацаваны ў межах супольнага праекту Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (АБСЕ БДІПЧ) і Еўрапейскай Камісіі. Погляды, выкладзеныя ў дапаможніку, належаць аўтару і неабавязкова адлюстроўваюць палітыку АБСЕ БДІПЧ і Еўрапейскага Саюза.

Catalog: Kamunikat.org | BTH

View/ Download This Chapter/ Article... Уся кніга ў адным файле