Editor: Андросік Л., Дзярновіч А.
Graphics Design: патаповіч Гальяш
Publisher: Архіў Найноўшае Гісторыі
Category: Culture; Society
Copyright © 1998 by АНГ
Book Collection: EEDC — the library of the East European Democratic Centre, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy)
Copy Numbers: EEDC — [1229]
Call Number: XIII.5.LJA
Выстава ня ставіць за мэту лінейна паказаць разьвіцьцё беларускага грамадзтва ў 1950-1980-я гады. Пстарыяграфія тых працэсаў - спробаў асобных прадстаўнікоў беларускага грамадзтва ва ўмовах таталітарызму адстаяць базавыя правы чалавека, — толькі ствараецца. Многія дакумэнты зь нядаўняе гісторыі папросту недаступныя для дасьледчыкаў. Але ў беларускай гісторыі ёсьць яе непасрэдныя ўдзельнікі і яе сьведкі. Як з пункту гледжаньня стварзньня новай гістарыяграфіі, так І з пункту гледжаньня актуальнасьці досьееду працы ў таталітарных умовах, усе рэпрэзэнтаваныя (дададзім - таксама і не рэпрэзэнтаваныя) на выставе асобы маюць вялікае значэньне для беларускага грамадзтва. Бо дзейнасьць менавіта гэтых людзей - праваабарончая, дзейнасьць у рэалізацыі незалёжных выдавецкіх ініцыятываў, у адстойваньні свабоды мастацкага і навуковага самавыяўленьня, у абароне рэлігійных свабодаў, спрыяла зараджэньню незалежнага грамадзтва ў Беларусі - той галоўнай каштоўнасьці, якая вызначае цяпер патас беларускай сытуацыі і будзе галоўным этасам бліжэйшае будучыні. Выстава падрыхтаванная ў рамках дасьледчага праекту "Антыкамуністычная апазыцыя Беларусі: 1945-1991"
Catalog: EEDC